Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дыплёмат Красін,—абдараюць імі сваіх каханак. (Прыпомнім сабе кракаўскі працэс Цюнкевічовай у 1933 г.—каханкі Красіна, якая выявіла на судзе — скуль у яе ўзяліся мільённай вартасьці каштоўнасьці.)

Тарашкевіч ніколі сацыялістам ня быў.

Яго „сацыяльны“ нахіл (пасьля эпохі полёнафільства і палітычнай дружбы з Ваявудзкімі) пачаўся адразу з супрацоўніцтва з камуністамі ў чыста практычным напрамку і гэтае супрацоўніцтва ўкладалася неяк так, што вязала яго заўсёды з рознымі „фондамі“ вельмі цёмнага паходжаньня.

Легенда аб ягонай ідэёвасьці і нацыянальным гэраізме павінна закончыцца назаўсёды…

Што Тарашкевіча бароняць ягоныя палітычныя прыяцелі і „ідэёвыя кіраўнікі“—у гэтым няма для нас нічога дзіўнага і незразумелага.

Але дзіўнаю для нас зьяляецца тая акалічнасьць, што з гэтаю абаронаю мы спатыкаемся на шпальтах польскай прэсы, каторая ўважаючы сябе за „дэмакратычную“ павінна была-б асуджваць, ня толькі яўныя камуністычныя акцыі, але і такія, каторыя па тактычным меркаваньням сваю ўнутраную камуністычную сутнасьць прыкрываюць нацыянальна-вызваленчымі лёзунгамі.

На нашу думку розьніца паміж рэдактарам камуністычнай „Барацьбы“ і п. Тарашкевічам палягае толькі на тым, што ў першым выпадку мы маем дачыненьне з некім паўпісьменным савецкім „выдвіжэнцам“ у той час як Тарашкевіч зьяўляецца савецкім акадэмікам (сябрам Менскай Акадэміі Навук). Але розьніца гэта чыста вонкавая, бо ідэолёгічная сутнасьць у абодвых аднолькавая—і тут і там маем выразную ступрецэнтовую“ гэнэральную ліню таварыша Сталіна“… Нам выдаецца, што баронячы б. старшыню Грамады ў апошняй ягонай справе пасьля выяўленьня такіх фактаў, каторых проста немагчыма ўціснуць у рамкі запраўднай нацыянальна-вызваленчай ідэолёгіі—польскія публіцысты робяць вялікую памылку. Некаторыя іх аргумэнты такога роду, што паўстаець пытаньне — ці запраўды мы маем тут дачыненьне з элемэнтарным нязнаньнем абставіна ў беларускага грамадзкага жыцьця, ці