Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мадаўцаў з вастрогу, якое адбылося ў 1930 годзе.

І таму „Барацьба“ змушана тлумачыцца нам, быццам маем тут дачыненьне са звычайнаю правакацыяю і даводзіць, што тыя, ад каго залежала іхняе звальненьне, перарываюць кару Тарашкевіча, маючы надзею гэтакім чынам калі не здабыць яго для „нацыянальна фашыстоўскага лагеру, то хаця аслабіць яго актыўнасьць на шляху нацыянальна-вызваленчай барацьбы і падарваць яго аўтарытэт. Але і на гэты раз правакацыя не ўдалася. Тарашкевіч адразу зразумеў гэту правакацыю і гостра запратэставаў проці яе. Выйсьці з турмы змусілі яго сілаю“.

Гэтакім чынам тая „камэдыйка для прастачкоў“, каторую адгуляў Тарашкевіч перад вастрожным сторажам, ператвараецца на нашых вачах у вельмі геройсні пратэст… Нам здаецца, што пасьля візытаў да Тарашкевіча такіх асобаў як Астроўскі і Ко, візытаў, якія адбываліся ў Вільні на Лукішках (студзень-люты 1930 г.) ягоны „пратэст“ меў не такі ўжо героічны выгляд, як-бы таго хацелася некаторым.

Нічым іншым як сьведамым ашуканствам мы лічым выхвальваньне падобных учынкаў Тарашкевіча, даўшага праз сваіх прыяцеляў поўную згоду на звальненьне часткі грамадаўцаў, а ў першую чаргу на сваё асабістае.

Сумліўна, каб у такі „дыплёматычны“ спосаб паступалі запраўдныя грамадзкія дзеячы…

Для нас зусім зразумела чаму гэта камуністы так старанна вышукваюць нацыянальных герояў сярод сваіх людзей, але для нас дзіўна тое — чаму гэта да сёньняшняга дня многія з беларускага грамадзянства дакладна яшчэ не ўяўляюць сабе гэтай прымітыўнай бальшавіцкай правакацыі.

Запраўды-ж, так „дурачыць“ беларусаў, як гэта робяць у нас агенты камінтэрну—рэдка дзе ім удаецца.

Тарашкевіч разам са сваімі таварышамі зьяўляецца за апошнія годы запраўдным няшчасьцем для беларускага народу, такім самым, якім быў у свой час „радыкал“ і „незалежнік“ А. Луцкевіч пакуль аканчальна не адыйшоў „на эмэрытуру“.

Для беларускага нацыянальнага руху дрэнна ўжо