Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цы такіх герояў як Тарашкевіч і таму вярхоўнаму кіраўніцтву грамадаўскім рухам, якое спачывала ў руках Луцкевіча і Ваявудзкага.

Гэтыя людзі энэргічна і салідарна расчышчалі шляхі да збальшавізаваньня нашых масаў з яўным ушчэрбам іхняй нацыянальнай і агульна — грамадзкай сьведамасьці.

У свой час, як нам вядома, розныя камуністычнай маркі змагары, барацьбіты і нацыянальныя героі, прарочачы хуткую „перамену“, толькі і займаліся тымшто разбуралі слабенькія і без таго беларускія арганізацыі і партыі, уважаючы іх за фашыстоўскія і буржуазна-кулацкія.

Ашуківалі народ раней, стараюцца ашукаць і цяпер.

Зноў, як некалісь, мы чуем, на гэты раз са шпальтаў „Барацьбы“ старыя прароцтвы камуністаў пра „збліжэньне вызваленьня і пра збліжэньне часу зьдзейсьненьня лёзунгаў Грамады і змаганьня“…

Якая, фактычна, мэта падобнага абману, каторы распаўсюджываецца камуністамі праз розныя „нацыянальныя“ выданьні?

А выключна тая, каб і далей трымаць народ у вычаківаючым напружаньні, якое карысна толькі для іх і якое так фатальна адбіваецца на нацыяна-культурнай і гаспадарчай працы беларускага грамадзянства. Адзіным сродкам проці падобнай камуністычнай інтрыгі было-б ўзмацненьне з нашага боку беларускай культурна-нацыянальнай і грамадзкай працы, чаму на перашкодзе стаіць, на жаль, незразуменьне гэтай справы шовіністычна настроенымі коламі польскага грамадзянства, не страціўшымі яшчэ надзеі на апалячаньне нашага народу.

Стараючыся за ўсялякую цану ператварыць Тарашкевіча ў нацыянальнага героя — ашукваюць нават у драбніцах, але спатыкаюцца тут з дасаднаю для сябе акалічнасьцю, бо гэты „герой“ адгуляў, як ведама, вельмі не геройскую ролю ў справе звальненьня гра-