Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму суд — дык гэты гэраізм быў-бы куды меншым. Прыймаючы, старым звычаем, позу, нацыяналь ага героя, якая ніяк не вязалася са зьместам ягонай апошняй справы, ён спадзяваўся, што доўга у вастрозе сядзець ня будзе, а паедзе туды, куды ўжо выехалі ягоныя таварышы — Гаўрылік, Валошын, Эпштэйн, Фрышман і цэлы рад іншых патэнтаваных камуністаў.

Тыя таксама, выступаючы на судзе са сваімі занадта „баявымі“ прамовамі мелі на ўвазе ня нас грэшных, але выключна слухачоў з-за савецкага кардону, перад каторымі хацелі выслужыцца.

Тарашкевічу залежала, перадусім, каб выявіць чыстату сваіх камуністычных паглядаў, якая ні ў кога ня выклікала-б больш ніякага сумліву.

Дзеля гэтага ён казаў прыблізна тое самае, што мы знаходзім у праклямацыі „Заклік“, даводзючы, што галоўная мэта ягонай акцыі — сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне Беларускага народу — яго працоўных рабоча-сялянскіх масаў „Іх палітычна-нацыянальнае самаазначэньне — гэта далейшая справа іх уласнае вольнае волі“.

У сваёй занадта доўгай прамове, каторую церпяліва слухалі судзьдзі, пракурор і публіка, Тарашкевіч вельмі прыгожа даводзіў — як добра жывецца ў Саветах і што толькі там ён бачыць сваю бацькаўшчыну, дзе камуністы будуюць „Беларускі Дом“.

Словам прамова яго ня толькі была „гэраічнаю“, але зьяўлялася найлепшаю рэклямаю для краіны прымусу, і гэта тым болей, што апінія аб ёй была дадзена такім „незалежным“ чалавекам і „ідэёўцам“ як п. Тарашкевіч.

З гэтакаю апініяю аб савецкіх парадках запраўды прышлося-б лічыцца, каб ня тая дасадная акалічнасьць, што ў кішані „ідэёўца“ выкрыта 16 з пал. тыс. злотых яўна маскоўскага паходжаньня. Варта заўважыць, што грошаў гэтых, як выявілася на судзе, прашло праз рукі Тарашкевіча (у параўнаўча кароткі час) да 80 тыс. злотых, пра каторыя ягоныя сьведкі і прыяцелі даводзілі, быццам яны паходзяць з „Беларускага нацыянальнага Фонду“.

Даволі неспадзяванай для нас акалічнасьцю зьяў-