Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зытным цягніком, у каторым яго бяз лішніх турботаў арыштавалі ў Тчэве.

Нам здаецца, што падобная „тэорыя“ крыху грашыць шкадлівым сантымэнтам да цікавячай нас справы.

Спэцыяльнай мэты, каб пасадзіць Тарашкевіча ў вастрог, камуністы мець не маглі, бо каб гэта яны хацелі зрабіць, то ні ў якім выпадку не далі б на дарогу ажно 19 з пал. тыс. злотых, каторыя й былі пры ім канфіскаваны.

Камуністы грошы любяць самі і на вецяр іх ня пускаюць.

Уся гэтая справа маець зусім, як на нашы часы, нармальны характар.

Ужо з працэсу Грамады ўсяму агулу беларускага грамадзянства ведама, што камуністычная партыя аж кішыць ад розных афэрыстаў і правакатараў, каторыя служаць на два фронты.

Варта толькі прыпомніць ролю у нашым грамадзкім жыцьці цэлага роду „выдатных“ адзінак, каторыя будучы сябрамі К.П.З.Б. — сыстэматычна правакавалі грамадаўскі рух… Падчас арышту Тарашкевіча ў Тчэве здарылася тое самае, што й можна было прадбачыць: арганізацыя, выправіўшая яго ў „паход“ мела ў сваіх радох звычайных правакатараў, каторыя выдалі яго ў рукі піліцыі.

Так як робяць з кожным, хто найбольш ім падабаецца.

Здавалася-б, што чалавек, прайшоўшы грамадаўскую школу, павінен быў нарэшце пераканацца, што г. зв. К.П.З.Б. зьяўляецца нічым іншым, як шайкаю правакатараў, (пераважна жыдоў) каторую трэба ня толькі амінаць, але вясьці з ёю рашучую барацьбу

Ня гледзючы на ўсё, Тарашкевіч ня мог пакінуць сваіх старых прывычак і далей вёў супрацоўніцтва з тымі, хто ў другі раз пасадзіў яго на лаву абвінавачаных.

На судзе, паводле газэтных справаздачаў, б. Старшыня Грамады трымаўся даволі „геройскі“, але мы думаем, каб ён быў перакананы ў неапходнасьці адбыць на гэты раз поўнасьцю ўсю тую кару, якую адмерыў