Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І таму мы лічым, што кожны, хто становіцца ў сучасны момант на камуністычны бок, ці то будзе Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, ці хто іншы — фактычна зьяўляецца ворагам беларускага народу.

Сярэдзіны тут быць ня можа…

Былыя грамадаўцы, якія ўцяклі ў Саветы і дзе апыніцца Тарашкевіч, сядзяць на тым баку барыкады, памагаюць, як умеюць‘ ува ўсіх пачынаньнях камуністычнай ўлады, калі не актыўна, дык пасыўна—адным фактам прабываньня ў іх радох, а гэтым самым яны выступаюць супроць усяго працоўнага сялянства і супроць беларускага нацыянальна вызваленчага руху.


Суд

28 лістапада 1932 г. у Вільні адбыўся новы суд над б. старшынёю Грамады, які засеў на лаве абвінавачаных на гэты раз побач з некалькімі камуністычнымі хлапчукамі, каторыя былі арыштаваны ў сувязі з апошняю, даволі дзівачнаю прыгодаю пана Тарашкевіча, калі ў ягоных валізах былі выкрыты ня толькі даляры і гульдэны, але і сьпіскі ахвяраў чарговай камуністычнай правакацыі.

У параўнаньні з працэсам Грамады, калі Тарашкевіч, як старшыня гэнай арганізацыі, быў тады акружаны арэолам мучаніцтва за нацыянальна-адраджэнскую ідэю—апошні яго працэс меў з грамадзкага пункту гледжаньня некі пануры характар, не пазбаўлены, аднак, паасобных даволі камічных мамэнтаў.

Перадусім, некаторыя з ягоных прыяцеляў пусьцілі такую чутку, быццам камуністы сумысьля справакавалі Тарашкевіча, каб другі раз пасадзіць яго ў вастрог і ў гэты спосаб атрымаць магчымасьць вясьці далейшую спэкуляцыю яго іменем, як б. старшыня Грамады Гэтакая „тэорыя“, каторай трымаўся між іншым нябошчык „Беларускі Звон“ апіраецца на тым, што паліцыя была дакладна паведамлена, пра падарожу Тарашкевіча выбраўшагася ў паход праці ўсяго буржуазнага сьвету, і ехаўшага пад чужым пашпартам тран-