Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваімі праціўнікамі, бо іншых яны ня маюць і мець ня могуць:


Чытаючы розныя „заклікі“ збанкрутаваўшай часткі б. грамадаўскіх правадыраў і ператварыўшыхся ў шкадлівае снарадзьдзе нашых ворагаў — беларускія працоўныя масы павінны памятаць, што дэмагогі ўсякіх сортаў вельмі любяць нацягваць на сябе маску „абаронцаў працоўных і прыгнечаных“ „фаышстоўскімі“ ўрадамі.

Ускладае яе і Тарашкевіч, калі гаворыць аб эканамічным становішчы нашага сялянства, белым тэрроры і іншых рэчах, на каторых можна вясьці выгадную палітычную спэкуляцыю.

Аб гэтых рэчах усе палітычныя спэкулянты лічаць сваім абавязкам пісаць і гаварыць пры ўсякай да таго магчымасьці, спадзяючыся спосабам пераўвялічаньня недахопаў, якія назіраюцца ўва ўсіх сучасных дзяржавах, пацягнуць за сабою найменш культурную і палітычна нясьведамую частку грамадзянства.

Усё няшчасьце камуністаў палягае, на нашу думку, на тым, што ў Саветах яны паказалі сваю поўную няздольнасьць да пабудаваньня такога ладу, які адпавядаў-бы інтэрэсам працоўных масаў і наагул усёй людзкасьці.

Не зьяўляючыся абаронцамі сучаснага сацыяльна-эканамічнага ўкладу з усімі яго відавочнымі недахопамі — мы лічым, аднак, што не камуністам брацца за яго перэарганізацыю.

Камуністычная партыя сваімі шкоднымі мэтодамі дзеяльнасьці толькі ўстрымлівае ў нас нармальны поступ сацыяльна-эканамічнага жыцьця, дэзарганізуючы працоўных і зашчапляючы ім рэакцыйную па сваёй сутнасьці ідэолёгію камунізму-падзелу. Асаблівую шкоду гэтая партыя прынясла нашаму нацыянальна-адраджэнскаму руху, які застаўся справакаваны і замарожаны, дзякуючы няўпыннай працы камуністаў, падшываючыхся пад гэты рух у сваіх партыйных мэтах.

Нам цяпер дакладна ведама якімі вялікімі „прыяцелямі, беларускай справы зьяўляюцца савецкія камуністычныя ўлады.