Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

параткавалася камуністычным чыннікам, у значнай сваёй большасьці нават фармальна перашоўшы ў камуністычную парты о, і другая, каторая парваўшы са сваімі камуністычнымі павадырамі, самастойна, без дапамогі маскоўскіх агентаў, шукае новых шляхоў, якія прывялі-б наш народ да нацыянальнага і сацыянальнага вызваленьня.

Тарашкевіч са сваімі таварышамі яўна перашлі на камуністычны бок, зусім выразна выконваючы ўсе загады камуністычнай партыі і гэтым самым паставілі сябе паза межамі Грамады, як арганізацыі нацыянальна-радыкальнай, каторая па сваёй ідээлёгічнай сутнасьці і складу сяброў нічога супольнага не павінна мець з камуністычна-пролетарскаю, ідэолёгіяю. Толькі дзякуючы шахрайствам камуністаў і слабай палітычнай вырабленасьці беларускага сялянства, а гэтым самым і аснаўной масы сяброў Грамады — магла здарыцца такая недарэчнасьць, калі на чале гэтай тыповай сялянскай арганізацыі апынуліся камуністычныя правадыры.

Але тое, што было раней, — не паўторыцца цяпер…

І дзеля гэтага мы пэўны, што сучасныя „Заклікі“ камуністаў, хаця-бы яны і рабіліся вуснамі Тарашкевіча — ня будуць мець такога эфэкту, на які спадзяюцца іхнія аўтары.

Пройдзе раўнадушна нашае грамадзянства і міма сыстэматычнае траўлі паасобных грамадзян, якія вельмі ня мілы камуністычнаму сэрцу і для якіх у камуністычным жаргоне няма іншага назову як „фашысты“, „служкі буржуазі“, „агенты дэфэнзывы“ і г.п., што з вялікаю прыемнасьцю запазычае Б. Тарашкевіч і зьмяшчае ў сваіх „маніфэстах“.

Трэба аддаць справядлівасьць, што мода на гэтакую дэмагогію ўжо прашла і нашае грамадзянства набыло здольнасьць адпаведна яе расцэніваць, а з другога боку і тыя людзі, да каторых падобныя звароты адносяцца, — прывыклі ўжо не зьвартаць на іх увагі.

Толькі такімі жаргоннымі аргумэнтамі могуць паслугоўвацца Тарашкевічы і Валошыны ў барацьбе са