Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

турнага поступу БССР у нацыянальна-беларускім кірунку, але чамусьці яны не ўспамінаюць пра тое, што галоўныя тварцы і кіраўнікі гэтага поступу аб‘яўлены камуністычным урадам праступнікамі, пасаджаны ў вастрогі і высланы на Салоўкі, а сам Старшыня Беларускай Акадэміі навук прафэсар Ігнатоўскі загінуў у лёхах Менскай „чэкі“ ад куляў Кагановіча.

Пятнаццаць гадоў пануе дыктатура камуністаў у калішняй Расеі і пятнаццаць гадоў льецца там кроў нявінных людзей.

Камуністы пастараліся зьнішчыць праўдзівых барацьбітаў за лепшую долю працоўных масаў абвесьціўшы ўсіх соцыялістаў контр-рэвалюцыянерамі.

Замест усяго лепшага і ідэёвага, што імкнулася да перабудовы жыцьця на больш справядлівых асновах — няма ведама адкуль вынырнула банда палітычных разбойнікаў, якая ў адпаведны спосаб арганізаваўшыся, захапіла ў свае рукі ўладу толькі для таго, каб ёю зладзейнічаць.

Афэрысты розных гатункаў і нацыянальнасьцяў, (са значнаю перавагаю жыдоў) політычныя браканыры крымінальныя злачынцы і зладзеі, з якімі нават Ленін ня ведаў што рабіць, калі маліў іх каб кралі тысячамі нават сотнямі тысячаў, але каб ня кралі мільёнамі, людзі бяз усякіх пераконаньняў і сумленьня, словам усякага роду грамадзкія шумавіны і лодыры, каторыя ў свой час умелі сьпяваць толькі “Божа Цара храні„ і па загаду начальства душылі ўсякія праявы нацыянальна-вызваленчага руху — будуюць цяпер „беларускі дом“, каторы так падабаецца п. Тарашкевічу.

Некалькі пакаленьняў шчырых народнікаў-рэвалюцыянераў клалі сваё жыцьцё на аўтар народнай справы, ня ведаючы таго, што ў аканчальным разрахунку над усімі вынікамі іхняе працы запануе ненажэрная і брудная пачвара, якая патопча ўсе моральныя вартасьці, зьніштожыўшы і тых людзей, якія іх будавалі.

З такімі парадкамі можна толькі вясьці рашучую барацьбу і яна ў Саветах вядзецца ўсімі, хто ня страціў яшчэ элемэнтарнага пачуцьця грамадзкай справядлівасьці.