Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

новыя фабрыкі—гіганты, гудзяць на палёх трактары, узгорваючы межы вускіх палосак, нішчучы адвечную бязхлебіцу і катаржную працу“.

„Там вольная (!) праца, бурны рост культурнага і гаспадарчага жыцьця, рост дабрабыту працоўных мас… там няма эксплёатацыі і прыгнячэньня“.

У такіх прыблізна хварбах малюе „Заклік“ жыцьцё ў тых самых Саветах, дзе абадраныя і галодныя працоўныя масы ня ведаюць як пазбыцца кіраўніцтва пролетарыяту і ягонага „авангарду“ — камуністычнае партыі.

Мы добра ведаем, якая „вольная“ праца заведзена ў савецкіх „калгасах“, дзе сяляне з пад бізуна камісараў і брыгадзіраў запраўды павялічываюць дабрабыт, але, на жаль, не працоўных масаў, як гаворыцца ў праклямацыі, — а толькі тых хто „ня сеець і ня жнець“, жывучы крывёю і потам прыдушанага народу.

У гісторыі Расеі ад пачатку яе існаваньня, нябыло здаецца яшчэ такога зьдзеку, які наглядаецца цяпер, асабліва ў адносінах да сялянства, ператворанага камуністычным урадам у масы галодных ўбезпраўных рабоў.

І гэта ўсё аўтары пракламацыі называюць вольнаю працаю…

Сколькі тут цынізму і фалшу!

Чытаючы гэтыя радкі, сорамна робіцца за Тарашкевіча, які вельмі добра ведае, што творыцца ў Саветах і які там запраўдны „дабрабыт“ сярод працоўных масаў.

Аб гэтай „вольнай працы“ і „дабрабыце“ ня пішуць нават савецкія газэты і зусім слушна гэта робяць, бо ў вачох савецкага чытача разважаньні на падобныя тэмы толькі кампрамітавалі-б тую газэту, каторая-б іх зьмясьціла на сваіх шпальтах.

Дзеля гэтага там за шмат, звычайна, гаворыцца аб „прарывах“ і розных недахопах, каторыя тлумачацца падкопамі „клясавага ворага — кулака“ і зусім не ўспамінаецца пра той дабрабыт, которым так захопліваюцца „быўшыя грамадаўскія паслы“.

Аўтары праклямацыі вельмі задаволены з куль-