Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На вялікі жаль, справа з гэтым апошнім так званым „Беларускім Нацыянальным“ фондам, каторы апынуўся ў кішані Тарашкевіча, для агулу беларускага грамадзянства засталася даволі цёмнаю.

З усяго таго, што мы знаем пра яе для нас зусім ясна толькі адно (ні гледзючы на „рэвэляцыі“ п. Тарашкевіча і ягонага прыяцеля) што „нацыянальны“ фонд, выкрыты у б. старшыні Грамады, нічога супольнага з беларускаю нацыянальнаю справаю, ня мае, што крыніцу яго трэба шукаць там, скуль бяруцца наагул розныя фонды, вызначаныя на камуністычную працу.

На рэшту пытаньняў, якія павінны паўстаць у кожнага чалавека, адказ могуць даць толкі „утаямнічаныя“ адзінкі з ліку тых, каторыя кіруючы рознымі цёмнымі справамі вялі бойкі гандаль скураю Беларускага Народу.


„Заклік“

Апынуўшыся ў вастрозе б. старшыня Грамады не марнуе надарма часу і выяўляе свой публіцыстычны талент у пісаньні новых камуністычных „твораў“.

У лютым 1932 г. была выдадзена ў Вільні адозва пад назовам „Заклік“ каторая распаўсюджвалася камуністамі на нашых землях.

Пад адозвэю стаіць наступны, вельмі красамоўны подпіс: „Быўшыя грамадаўскія паслы — Б. Тарашкевіч (Горадзенская турма). П. Волошын (Равічская турма).

Гэтакі твор як „Заклік“ могуць пісаць толькі такія „стопрацэнтовыя“ камуністы, каторыя хацелі б зрабіць у Саветах асабістую кар‘еру, у чым вельмі лёгка пераканацца, зазнаёміўшыся з ягоным зьместам.

Тут у нас голад, нэндза, цемра, безпрацоўе, а там за савецкім кардонам—запраўдны сацыялістычны рай.

„Растуць, разбудоўваюцца гарады, узьнікаюць