Перайсці да зместу

Старонка:Полымя. 1922. № 1.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гасьцінна адчыняцца дзеля рэвалюцыянэраў, якія змагаюцца супроціў польскага і літоўскага панскага прыгону за ўладу працоўнікаў.

Якраз праца за рубяжом многалікімі прыкладамі падмацоўвае правільнасьць нашага кірунку, засьвядчае абсолютную немагчымасьць знайсьці якую небудзь іншую, апроч верхаводзтва рабочага стану, форму арганізацыі ўлады, каб яна здавальняла шырокія працоўныя грамады.

Змаганьне за беларускую культуру за рубяжом ёсьць па сваёй сутнасьці змаганьнем за уладу працоўнікаў. Гэта паказалі і апошнія выбары ў польскі Сойм, калі саюз ў пралетарыяту гораду й вёскі атрымаў на крэсах значную колькасьць галасоў.

„Полымя“ — гэта часопісь барацьбы, а не часопісь акадэмікаў. Мы, рэвалюцыйныя марксысты, навуку нашага змаганьня і нашых дасяганьняў будзем заносіць на старонкі нашае часопісі. Усе тыя, хто хоча разам з намі працягаць далей змаганьне пад рэвалюцыйным сьцягам, няхай ідуць да нас, у нашы рады, няхай пасобяць нам вызваліць беларускую культурную работу ад станкоў народніцтва й нацыяналістычнай рэакцыі.

„Полымя“ чакае іх дапамогі і, мы пераконаны, яе атрымае.

Рэдакцыя.