Перайсці да зместу

Старонка:Полымя. 1922. № 1.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сячы ўсе формы
І крычы!
Мы толькі рытмам, маршам цьвёрдым
З паглядам жудасным і гордым
Бяз формы-вопраткі.
У сьвет!
Ўсе сьцягі — пад ногі:
Мы — богі!
Убогія богі!
Дык кіньма хоць сьлед!
Навука, гульня, констытупыя,
І нават сама —
Рэвалюцыя?
Ўсё гэта трэба нам, —
Не панам!
Мне!
Браточкі, браточні мае!
У вочкі, у вашыя вочкі
Дайце цяпер зазірнуць?
Вашага суду глынуць:
Вар’ят! Вар’ят!
Так, так! Я ваш сабрат,
Трэба, гэгага, трэба!
Вар’яцтва — кавалачак неба,
Новага неба, —
Вось нашая глеба-ральля,
Дзе новы грымоча Ільля!
Трэба быць па-праўдзе з народам:
Народ вісеў на крыжу, —
— Я праўду нашу.
Трэба і нам на крыж,
На крыж шуканьня — вар’яцтва.
Я — брат твой вар’ят,
Дзеля брацтва!
Вось мой пясьнярскі рэглямант —
Я знаю, што трэба рабіць,
Амэн!

Міхайла Грамыка.

16/VIII. 22 г.

Навакол польскага сойму.

I. Адчыніўся.

„Сьвенты Ян“, у чэсьць якога езуіты заснавалі варшаўскі катэдральны касьцёл, напэўне ня бачыў ніколі такое каралеўскае пышнасьці, такога сьвята, такога «дэмакратычнага» стылю, як 28 лістапада 1922 году, калі адчыняўся новы польскі Сойм.