Я — сын твой, магутнае слова!
Палова
Душы маёй й народа
Новае слова пішы
І сьпявай, і крычы, і пішы!
Калі трэба, аблай!
Лоўкай лаянкай лай
Асабліва ў торадзе, —
Хта падлезе ў горадзе,
Па мордзе, па мордзе!
∗ ∗ ∗
Я — сын, не чапай жа малулі!
Што загулі, як пчолы ў вульлі?
Не падабаецца,
Што лаецца?
Мужык?
Але шык! Але шык!
На вачох, на вачох ён расьце!
У хвасьце
Ужо тыя, што ўчора сьмяяліся,
А ты йдзеш — і ў яму ня звалішся!
∗ ∗ ∗
Мы ўсе — твае дзеці, Слова:
Я, і мужык, і дзяўчынка,
Што песвні сьпявае з падмосткаў:
Костка
Адна ў нас. Чорная коска,
З чырвонай крывёю
Мы з ёю
Прайшлі праз вякі,
Праз шляхі й правулачкі
Гістарычныя.
Жарцік — прагулачка!
З левага боку кароль
Пад Кракоўскую столь:
Управа — барадаты баярын.
А хто яго ведае, браточкі,
Можа татарын
Казанскі?
Род панскі хутка да іх прыстасаваўся.
Застаўся
Скалай толькі ты.
Мой братка мужык,
Ды дзяўчына,
Што песьні у полі сьпявае
І Словы раджае
Ляцей за Скарыны.