Перайсці да зместу

Старонка:Полымя. 1922. № 1.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шмат гадоў насілісь стогны.
Бедны стараста, прыгонны
Волю пана выпаўняў —
Ён дзяўчат сюды зганяў.

∗   ∗

Раз падвечар громка, строга,
Кліча старасту старога
Пан сьляпы к сябе ў камору,
Кажа: «Бо, як раз у пору
Ты прышоў! Наладзь гульню,
Знаеш, так, як я люблю!
Калі не, дык закатую,
Хамскай скуры не шкадую!
Я зьдзяру яе ды з мясам
Маім выжлам на баўбасы.
Мой фурман на гэта зух, —
Выб’е твой мужыцкі дух!»
Мужычок стаіць, трасецца:
«Дзе схавацца? дзе тут дзецца?
Заклююць, зьядуць сяляне,
Мне жыцьцё пякельняй стане,
Вось паганства, вось брыда,
Проста, гора, ды бяда!»
Выйшаў стараста з пакояў.
Над зямелькай зорак роі
З неба сіняга глядзелі,
Нібы штось казаць, хацелі.
Во-во: сважуць тайны сказ,
Шэпнуць словачка хоць раз…
Над гаёчкам над хваёвым
Пад абшарам пад сталёвым
Піш вісела ільдзяная,
Шш сьмяротная, нямая;
Жудзь дрыжэла на палёх,
На, цяністух пустырох,
«Гэй, нябёсны божа, дзе ты,
Ў рызах вогненых адзеты?»
«Дзе ты? — водгалас гавора
На шырокім на прасторы.
«Дзе ты?» — кажа цёмны бор.
«Дзе ты?» — крык імчыць да зор.
«Што-ж ты бедных не ратуеш?
Ці ня бачыш? Ці ня чуеш?
Мы-ж папоў тваіх паілі;
Мы-ж ксяндзоў тваіх кармілі,
Мы-ж малілісь да хрыпот
У царкоўных у варот,
Лобам камні прабівалі,
Шчыра сьвяты сьвяткавалі,
Ў нашых хатах у старых —
Малявідды ўсіх сьвятых.
Пад мядзянымі званамі
Чорнарызьнікі над намі
Шуткавалі, жартавалі.
Нашу цемру вартавалі.
Гулка бомкалі званы
Ці ня хлусілі яны?
Мо ўсё выдумкі і глумы?» —
Так старэнькі думаў думу,
А нябёсныя пустоты
Давадзілі да маркоты:
Шмаргануў дзед нацянькі,
Дзе ўпалі а анькі.
Нібы страхі-чорнарысы.
Нібы кнігі-летапісы,
Хатак, шэрагі цямнелі,
Вокны ўробныя мігцелі.
Пад нагамі квохча гаць.
Ён пачаў дзяўчат зьбіраць…
«Гэй, на згон-прыгон да пана?
Пабалюеце да рана!
Хто шкадуе сваю цноту,
Дык бізун паддасьць ахвоты!
Падбярэце, дзеўкі, хор
І да пана сыпце ў двор!
У сьвяточных у намітках,
У суконных новых сьвітках,
У гарсэціках, каралях
Трэба быць на панскіх балях.
Гэй, у двор на згон-прыгон!»
У вадказ ён чуе стогн.
Ён ідзе ад хаты ў хату.
Крык і плач. Усе дзяўчаты
Ў хмызьнякі паўцакалі,
Іх бацькі тайком схавалі.
Шмат страхоцьця, шмат жуды;
Дзе ратунак ад бяды?..

∗   ∗

У палацах пан сярдзіты,
У атласе ўвесь абвіты,
Нецярплівы, чагось хоча,
Ўверх глядзяць сляпыя вочы;
Што ад бельмаў йшчэ страшней,
Быццам зрэнкі гідкіх зьмей.
А музыкі ў гулкай салі,
Строяць скрыпки і цымбалы,
А лякаі стол рыхтуюць
Па куткох сабе жартуюць,
Няпрыстойныя слаўцы
Сыплюць градам малайцы.
Скрыты, рыпы, шэпты, піскі
Па куткох далёкіх, блізкіх