лі яго, як чараўніка, каторага жалеза не бярэ і каторы абяртаецца ў шэрага ваўка, носіцца па палёх і лясох нябачаным там, дзе яго не чакалі і чакаць не маглі[1]. Праф. Доўнар-Запольскі гэтак адзываецца аб князю Усяславе:
«Сваім розумам, сваім няўтомным, прадпрыемчывым характарам гэты князь астаўся на доўга ў памяці народу; аб ім пачалі ўжо хадзіць легенды, як аб чарадзею; апавяданьні гэтыя, перадаваныя ў народзе, папалі ў памятнікі пісьменства — летапісы і «Слова аб палку Ігаравым[2]. У такім-жа родзе дае характарыстыку Усяслава Полацкага В. Е. Данілевіч:
„Наагул Усяслаў зьяўляецца адной з найбольш сьветлых асабістасьцяў свайго часу, і няма дзіва, што ўваччу сучасьнікаў ён зьяўляецца нейкай істотай надпрыроднай, чарадзеем і перакіншчыкам»[3].
Наступнікі князя Усяслава не змаглі, як ужо вышэй было зазначана, і з прычын ад іх незалежных, даць адпор жорсткаму націску паўдзённа-рускага цэнтралізму. Аднак, згуба самастойнасьці аказалася кароткачасовым зьявішчам у Полацкай гісторыі. У хуткім часе яна ўзноў атрымоўвае законамерны ход. Асвабадзіўшыся ад Кіеўскай апекі, Полаччына распадаецца на удзелы, а ў пачатку ХІІІ ст. разам з ваяўнічымі літоўскімі плямёнамі творыць магутнае Літоўска-Беларускае Гаспадарства.
Wyd. „KALOSSIE“
Białoruska Drukarnia im. Fr. Skoryny Wilno, Zawalna 1