якіх перашкод. Полацкая констытуцыя забясьпечвала царкве недатыкальнасьць з боку сьвецкае ўлады як у царкоўных справах, гэтак і ў справах што да царкоўнае нярухомае маемасьці. Яна абараняла ніжэйшае духавенства ад залішняе эксплёатацыі з боку тутэйшага біскупства шляхам азначэньня тых падаткаў, якія паступалі ў скарб біскупа, а таксама забараняла «гривострызцу по волости ездити и лен драть». Правы зямляўласьнікаў констытуцыя таксама замацавала. Прва вотчыннага суду над баярскімі людзьмі і «мещанскими сябры» было пакінута за ўласьнікамі. Толькі ў тым выпадку, калі гаспадар, ня гледзячы на вымогу аднаго з зацікаўленых, суду не адправіць, то магчыма пасылка дзецкага дзеля прыводу абвінавачаных на суд, аднак, з умовай выплаты гаспадару тае віны, якая будзе прысуджана. Царкоўныя і баярскія людзі, што жывуць у горадзе, але не займаюцца «купецтвом, або ремеством» ня прымаюць удзелу ў выплаце як сярэбшчыны і ардыншчыны, гэтак і іншых «слушных податков купожитку нашому и земскому». З другога боку, духоўныя зямляўласьнікі, якія мелі за горадам фальваркі і сенажаці, ня мелі права сяліць на іх гандлёвых людзей і рамесьнікаў, а выключна — людзей сельскіх, «которые бы там хлеб робили». Гэтая забарона была зроблена дзеля таго, каб перашкаджаць рамесьнікам і гандлёвым людзям ухіляцца ад выплаты розных гарадзкіх падаткаў, якія яны павінны былі плаціць сумесна з мяшчанамі. Духоўныя і сьвецкія зямляўласьнікі, паколькі яны ўладалі дварамі і сядзібамі «в замку, або седедь места Полоцкого», мелі права на «тых месцох их слуги и иные закладни за собой имети и их садити», якія выплачвалі сваім гаспадаром звычайны позем. Зразумела, насельніцтва, якое жыло на прыватна-ўласьніцкіх землях, ня мела права займацца ні гандлем, ні рамесьніцтвам. У праціўным выпадку яно павінна было прымаць удзел у выплаце дзяржаўных і спэцыяльна мяшчанскіх падаткаў, а таксама і ў павіннасьцях.
Полацкая констытуцыя, абараняючы інтарэсы зямляўласьнікаў ад самавольных пабораў з боку гарадзкое ўлады, у той сам час старалася абараняць інтарэсы мяшчанства з боку тых, хто ня быў упісаны ў склад гарадзкое грамады. Рэзюмуючы адносіны пэўных груп насельніцтва да гарадзкое грамады, у спэцыфічным сэнсе гэтага слова, Полацкая констытуцыя пакінула ў супольнае карыстаньне баяр і мяшчан эксплёатаваньне гарадзкое вагі. Прыбыткі ад вагі ідуць «к бояром і мещаном на полы, по давному подле уставы и суда отца нашего, маюць кождый год держати по два боярина и по два мещанина и плат с нее выбирати и свою половину мают обернути на свои потребы». Полацкая констытуцыя абараняла правы тутэйшых зямляўласьнікаў як у вадносінах да зямлякарыстаньня, гэтак і што да права карыстацца сваею нярухомасьцю. У першым выпадку кожны, хто «держит отчизные именья свои, а любо што кому будет в. к. дал и в. к. Скиргайло дал и отец и брат наш, короли их милости што кому дали и што мы кому дали, то ему и держати, как в королевстве Польском, князе и панове и мещаны держат». З права ўласнасьці на нярухомасьць выходзіла і права вольнага карыстаньня сваёй нярухомасьцю. Кожны зямляўласьнік мае права «продати, или отдати, или заменити с ким», — толькі, каб была ўложана адпаведная ўмова ў прысутнасьці вялікага князя, або яго прадстаўніка-намесьніка. З факту карыстаньня нярухомасьцю выходзіла права на перайманьне маемасьці ў спадчыну («от-