Тады-ж вялікі князь Жыгімонт вырашыў пытаньне аб старшынстве уладык Полацкага і Ўладзімерска-Берасьцейскага. Князі Друцкія і ба. яры полацкія, якіх запыталіся пра гэта, адказалі вялікаму князю, што "завжды владыки Полацкии выше о владык Владимирских сежевали". Вялікі князь, разам з панамі раднымі, вырашыў справу на карысьць біскупа Полацкага[1]. Відавочна, паказаньне тутэйшых зямляўласьнікаў мела вялізнае значэньне. Гэткія факты, калі прадстаўнікі духавенства зварочваліся да вялікага князя, давалі яму права прымаць удзел у вырашэньні царкоўна-адміністрацыйных пытаньняў, дзякуючы чаму незалежнасьць царквы ад адміністрацыі на практыцы парушалася. Усе царкоўныя асобы і ўсгановы, паводле старадаўняга звычаю, падлягалі суду улацыкі. Аднак, паасобныя манастыры, якія мелі спэцыяльныя граматы, былі вольны ад біскупскага суду. Гэтак, Полацкі манастыр, у імя прачыстае, атрымаў ад Полацкага князя грамату на розную маемасьць; грамата гэтая ў той самы час звальняла манастыр ад падсуднасьці біскупа. Усё насельніцтва, якое жыло на тэрыторыі манастыра, было падпарадкавана ігумену[2]. Дзякуючы гэткім імунітэтам манастыр станавіўся асобнай царкоўна-грамадзкай організацыяй, якая была вельмі слаба зьвязана з вышэйшаю царкоўнаю ўладай. Полацкі ўлаДыка быў вельмі буйным зямляўласьнікам. Паводле вестак Полацкае рэвізіі 1552 году, Полацкі ўладыка стаўляў на вайну 50 коньнікаў[3]. Дзякупочы гэтаму Полацкі уладыка, як буйны зямляўласьнік, меў вялікае значэньне ў жыцьці Полацкае зямлі. З другога боку, як зямляўласьнік, ён быў зьвязаны супольнымі экономічнымі і політычнымі інтарэсамі з тутэйшым грамадзянствам, дзякуючы чаму ў грамадзянстве падтрымліваўся інтарэс да царкоўных спраў Полацкае зямлі.
Калі Полацку было нададзена Майдэборскае права, дык гэта было прычынай раду конфліктаў паміж царквой і полацкай адміністрацыяй. Гарадзкая ўлада забірала некаторыя сёлы і вёскі, якія належылі царкве; з свайго боку, людзі, якія жылі ў гарадох на царкоўных землях і прымалі ўдзел у гандлі, не хацелі выплачваць гарадзкіх падаткаў, хаця-ж аб гэтым казала Грамата вялікага князя 1503 году, якая пацьвярджала правы і перавагі Полацкае царквы. Урэшце, царкоўныя людзі прымушаны былі падпарадкавацца Майдэборскаму праву. Пацьвярджальны прывілей 1531 году, дазваляючы паркоўным людзям займацца гандлем і рамесьніцтвам, аднак, зазначаў, што яны абавязаны прымаць удзел разам з мяшчанамі ў выплаце тых падаткаў, якія прыпадаюць на мяшчан. Разам з тым, царкоўныя людзі павінны былі прымаць удзел у старожах дзеля аховы гораду. Каб пазбавіць ніжэйшае духавенства ад розных злачынстваў з боку улады біскупа, у Полацкім земскім прывілеі было вызначана, якія прыбыткі біскуп меў права атрымліваць ад гэтага духавенства[4]. Дзякуючы гэтаму, усе паборы біскупа, якія ня мелі падставы ў Полацкім прывілеі, былі незаконнымі.
Насельніцтва Полацкае зямлі, галоўным чынам, належыла да праваслаўнага вызнаньня. Аднак, трэба констатаваць, што ў Полацку было і каталіцкае вызнаньне. Ужо у часы вялікага князя Аляксандра было пабудавана паводле яго загаду "колько божниц Римского закона"[5]. Полацкі прывілей на Майдэборскае права вымагаў, каб палова бурмістраў абіралася з складу асоб каталіцкага вызнаньня. Роўным чынам, з двох радцаў адзін павінен быць каталіком. Усё гэта сьведчыць аб роўнапраў-