людство" прымалі ўдзел у вабраньні біскупа[1]. Хіротонія залежыла ад Кіеўскага мітрапаліта, які спэцыяльна іншы раз прыяжджаў дзеля гэтага ў Літву. Тутэйшае грамадзянства, відаць, мела контроль над дзейнасьцю свайго архібіскупа. Гэтак, у 1544 годзе шляхта Полацкае зямлі зьвярнулася да вялікага князя Жыгімонта ІІ з скаргай на дзейнасьць Полацкага архібіскупа Сымона. Вялікі князь уважліва разгледзеу скаргу Полацкае шляхты і аддаў загад земяніну Войне Пятровічу выехаць у Полацак, каб той дазнаўся "о тых вси кривдах и шкодах и тяжкостях, которые Полоцкий владыка причинил населению". Война лавінен быў сабраць усе патрэбныя весткі, а ўсё тое, што біскуп несправядліва ўзяў, зьвярнуць законным уласьнікам. Разам з тым, вялікі князь знашоў патрэбным паведаміць Кіеўскага мітрапаліта аб учынках Полацкага архібіскупа, а Полацкай шляхце даручыў запрасіць Кіеўскага мітрапаліта ў Літву, каб той разгледзеў справу архібіскупа і супольна ― "разузнание и справедливость тому, наконец без отволоки учинить водле обычаю, закону их и права писаного земского"[2]. Ня гледзячы на тое, што прывілей захоўваў непарушнасьць царкоўнага суду, на практыцы шмат асоб, нездаволеных дзейнасьцю біскупа, падавала скаргі вялікаму князю, каб той разглядаў справы і аднаўляў парушанае царкоўнае права, перадаючы тое ці іншае спрэчнае пытаныıе на разгляд Кіеўскага мітрапаліта. Гэтак, калі Полацкі архібіскуп Сымон скасавай шлюб баярыні Тамілы Гітаўтаўны з сынам мітрапаліта (потым ён дазволіў яму жаніцца зноў, хаця-ж аб гэтым сама баярыня, якая многа пакутвала "от окруженства мужа", не прасіла), то вялікі князь, у вадказ на паклонную баярыні, зьвярнуўся да Кіеўскага мітрапаліта з просьбаю, каб той "водле обычаю и закона и права вашего духовного в том ее заховал и владыце Полоцкому оного неслушного разлучения, малженства их (што есть проти ку богу и с погорщением многих людей закона вашего) легце не опущал, а так бы того з столца своего дозрел, якося на таковых у праве вашем духовном описует"[3]. 3 гэтага відаць, што Вялікі князь выступаў, як абаронца інтарэсаў шляхты ня толькі у справах сьвецкіх, але і у справах духоўных.
Полацкі біскуп займаў у Полацкай зямлі выдатнае становішча, быў значнай політычнай фігурай і прымаў актыўны ўдзел у політычным жыцьці. Яму даводзілася іншы раз выступаць у зносінах з немцамі, як прадстаўніку ўсяе зямлі. Гэтак, калі Полацкі біскуп Якаў даведаўся аб замірэньні немцаў з вялікім князем Вітэнем, ен зьвярнуўся да адміністрацыі гораду Рыгі, просячы прапусьціць хлеб у Полацак[4]. Політычным значэньнем полацкіх біскупаў тлумачыцца, між іншым, і тое, што яны тытулявалі сябе архібіскупамі. Калі Кіеўскі мітрапаліт не згаджаўся прызнаць за Полацкім біскупам тытулу архібіскупа, то ўладыка Аўхім паскардзіўся на Кіеўскага мітрапаліта вялікаму князю на тое, што "он дей не пишет мене в листех сваих архиепископом, а перед тым дей митрополитами до моих предков, владык полоцких писывали архиеписколам, а сами предковы мои в листех своих титул свой писывали архиепископы, и он дей ми того ныне боронит". Каб вырашыць спрэчнае пытаньне, вялікі князь заклікаў да сябе князёў Друцкіх і Полацкіх баяр, якія прызналі, што Полацкі ўладыка здаўна меў тытул архібіскула. Паводле гэтага вялікі крязь прыняў пастанову, каб на будучыну Кіеўскі мітрапаліт тытуталяваў Полацкага ўладыку архібіскупам[5].