Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ў асобным прывілеі, які быў выдадзены Полацкай царкве з прычыны просьбы і хадайніцтва Лукі, архібіскупа Полацкага і Віцебскага. Архібіскуп Лука зьвярнуўся да вялікага князя Аляксандра, просячы пацьвердзіць усе тыя царкоўныя правы і перавагі, якія яна мела здаўна і якія знаходзілі сабе праўную пастанову у так званым зьвітку Яраслава (сына Ўладзімера). Зьвітак гэты зьмяшчаў у сабе ўсе царкоўныя правы і устанауляў незалежнасьць царкоўнае організацыі ад сьвецкае ўлады.

Вялікі князь Аляксандар пашоу насустрач просьбам Полацкага уладыкі і абвясьціў на імя яго 26 сьнежня 1508 году прывілей[1], які даваў права архібіскупу Луцэ і яго наступнікам "судить и рядити и вси дела духовные справовати, христианского и грецкого закона, подле тых прав выпису того свитка Ярославля вечно на веки веков". З гэтае прычыны вялікі князь даў пасьля гэтага загад адміністрацыі, усім зямляўласьнікам, як духоўным, гэтак і сьвецкім, аднаго і другога вызнаньня "штобы кривды бы церкви божией архиепископы не чинили и в доходы церковные и во вси права, и в суды духовные не вступалися", бо за архібіскупам Лукой застаецца суд і кіраваньне царкоунаю маемасьцю, подле давного обычая". Прывілей пацьвердзіў права асоб, якія жылі на царкоўных землях у гарадох, займацца гандлем, з умовай выплаты, разам з горадам, усіх павіннасьцяй. Прывілей захоўваў за сьвецкімі людзьмі каталіцкага вызнаньня права патронату над цэрквамі закону грэцкага, аднак, з умовай, што патрон ,не мает моцы того священника от той церкви рушити без осмотрения и воли архиепископией". У выпадку, калі ў князёўскіх і панскіх дварох была пабудавана праваслаўная царква, якая знаходзілася пад патронатам архібіскупа, апошні захоўваў свае правы непарушнымі. Урэшце, прывілей таксама абараняў гонар і паважнасьць праваслаўнага духа. венства. Асобы аднаго і другога вызнаньня, якія абразілі моральна ці фізычна сьвяшчэньніка, падлягалі духоўнаму суду. Такім чынам, незалежнасьць Полацкае царквы ад сьвецкае ўлады ў царкоўна-адміністрацыйных адносінах была захавана. Гэтая ідэя незалежнасьці не пярэчыла існаваньню права патронату з боку сьвецкіх зямляўласьнікаў і кіраўнікоў гаспадара, бо за Полацкім архібіскупам заставалася права контролю над дзейнасьцю земляўласьнікаў і адміністрацыі ў адносінах да парахіяльнага духавенства.

Пад загадам біскупа знаходзіліся цэрквы ня толькі ў Полацкай зямлі. Праваслаўная царква сьв. Міколы ў Рызе таксама была у сфэры ўплыву Полацкага ўладыкі, які меў права прызначаць у вольныя парохі сьвяшчэньнікаў — сваіх кандыдатаў і звальняць іх, замяняючы новымі асобамі, калі ён знаходзіў іх неадпаведнымі. У Рызе здаўна была беларуская колёнія, вядомая пад назовам "русский конец", дзе знаходзілася царква сьв. Міколы. Помнікі захавалі некалькі фактаў, якія сьведчаць аб правох біскупа ў адносінах да праваслаўнае царквы ў Рызе. Гэтак, у 1521 годзе, полацкі архібіскуп Язэп звольній сьвяшчэньніка царквы сьв. Міколы, імем вана, а на яго месца прызначыў свайго зяця, таксама Івана[2]. Праз два гады быў прызначаны новы сьвяшчэньнік, нейкі Мацей Якабсок. Звычайна, у такіх выпадках архібіскуп зварочваўся з адпаведным пасланьнем да Рыскага магістрату, просячы перадаць новаму сьвяшчэньніку ключ і царкву[3].

Полацкія архібіскупы былі кандыдатамі тутэйшага грамадзянства, духоўнага і сьвецкага. Князі, баяры, паны і ўсё славутнае "господне

  1. Вит. старина, т. І, № 17.
  2. Витебская старина, т. V. Материалы для история Полоцкой епархии. Составил и издал А. Сапунов. Витебск. 1888, № 24. (далей прыводзіцца скарочана: "Вит. Старина. т. V")
  3. Іbіd., № 27.