З пашырэньнем хрысьціянства ў Полацкай зямлі, яе вылучылі у асобную адміністрацыйна-царкоўную акругу; на чале яе стаяу біскуп, які залежыў у царкоўна-адміністрацыйных адносінах ад Кіеўскага мітрапаліта. Але гэтая залежнасьць была толькі номінальнай, бо, з прычыны далекасьці Полацку ад Кіеву, мітрапаліт фактычна ня меў ніякае магчымасьці выяўляць сваю ўладу, асабліва, калі мець на ўвазе напружаныя адносіны Кіеву з Полацкам.
Праўнае палажэньне Полацкае царквы заставалася бяз зьмен з моманту ўваходу Полацкае зямлі ў склад вялікага княства Літоўскага. Полацкі ўладыка, як і даўней, быў падпарадкаваны Кіеўскаму мітрапаліту, незалежна ад таго, ці быў Кіеўскі мітрапаліт адначасна і мітрапалітам Маскоўскім, ці Кіеўская мітраполія была організацыяй асобнай ад Масквы. Дзякуючы таму, што Полацак знаходзіўся досыць далёка ад Кіеву і Масквы, залежнасьць Полацкага ўладыкі ад Кіеускага мітрапаліта была фіктыўнай. Унутры свае эпархії Полацкі ўладыка карыстаўся поўнай свабодай у сваёй дзейнасьці. У склад Полацкае зпархіі ўваходзілі Полацкая і Віцебская землі. Дзякуючы гэтаму захавалася царкоўна-адміністрацыйнае адзінства абедзьвюх зянель, хаця-ж політычна Віцебская і Полацкая землі былі адасобнены адна ад другое. Праўда, у характары і будове народнае гаспадаркі, у організацыі грамадзянства і адміністрацыйна-дзяржаўнага кіраваньня абедзьве зямлі мелі шмат агульнага, дзякуючы чаму захавалася экономічнае адзінства Полацкае і Віцебскае зямель, а разам з гэтым магло захавацца і царкоўна-адміністрацыйнае адзінства.
Дзякуючы таму, што Полацкая зямля у экономічных і політычных адносінах была адасобиена, Полацкая царква захавала поўную аўтономію і незалежнасьць ад сьвецкае улады яшчэ ў часы дзяржаўна-праўнае свае незалежнасьці. Полацкая праваслаўная царква захавала сваю незалежнасьць з усімі правамі і вынікамі, якія з гэтае незалежнасьці выходзілі, і тады, калі Полацкая зямля павінна была прыНЯЦЬ Літоўскага князя; правы і перавагі царквы былі азначаны у тэй умове, якую Полацкая зямля ўлажыла з князем. Артыкулы ўмовы князя Андрэя, сына Альгерда, з Полацкай зямлёй мэханічна пераносіліся у наступныя прывілеі і былі ўключаны ў агульны пацьвярджальны прывілей 23 ліпня 1511 году, на правы і вольнасьць Полацкае зямлі[1].
Згодна з памянёным прывілеем, Полацкая царква захоўвала поўную незалежнасьць ад сьвецкае ўлады ў адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах. Роўным чынам, царква захоўвала свае маемасныя правы таксама у непарушнасьці. Вялікі князь даклярава насельніцтву зямлі "церкви божией не вступатися, в дом божий святой Софеи и в дом божий святого спаса и в иные домы церковные не вступатися". Пацьвярджальная устаўная Грамата Віцебскае зямлі ад 16 чэрвеня 1503 году зьмяшчала ў сабе такую-ж самую гарантыю. Апроч таго, яна гарантавала непарушнасьць веры літоўцаў і ляхаў, у выпадку, калі-б апошнія прынялі праваслаўе[2]. У Полацкім прывілеі 1511 году ня зьмешчана такое гарантыі, але, дзякуючы адзінству Полацкае і Віцебскае зямель у царкоўна-адміністрацыйных адносінах, вышэй памянёны артыкул Граматы меў, зразумела, значэньне і для Полацкае зямлі. Апроч таго, што незалежнасьць праваслаўнае царквы была прадугледжана земскімі прывілеямі, яна была пацьверджана