Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

воды. Гэта, як думае профэсар Любаўскі, адбылося каля 1504 году[1]. Праўнае палажэньне памесьніка-ваяводы Полацкага вызначалася зьместам Полацкае Ўстаўнае Земскае Граматы, паводле якое насельніцтва Полацкае зямлі мела права мець ваяводу "по их воле". Намесьнік-ваявода, які не дагадзіў насельніцтву і зрабіўся "не любым", павінен быу быць зыняты з пасады. Як толькі ваявода прыяжджаў на месца, ён присягаў полацкім жыхаром "без их справы полочанина не казнити ни в чем"[2]. Гэтым самым Полацкая зямля забясьпечыла сабе ўдзел у адирауленові суду на падставе тутэйшага права. Ваявода Полацкі выступае як прадстаўнік усяе зямлі і намесьнік улады вялікага князя, ад імя якое ён адпраўляе суд. У часе вайны ўсе зямляуласьнікі, якія нясуць вайсковую павіннасьць, становяцца пад загад ваяводы. Ваявода павінен вырашаць судовыя справы толькі на месцы, нават у тых выпадках, калі абвінавачанаму пагражае кара сьмерці, у вадпаведнасьці з памянёвай вышэй прысягай. Вінавайца адбываў кару у Полацку "с полачане по испросу". Устаўная Земская Грамата забараняла ваяводзе офіцыяльныя падарожы па тэрыторыі зямлі, за выключэньнем падарож на паляваньне, "в ловы", але ў гэтым выпадку насельніцтва было вольна ад абавязкаў даваць взяводзе "стацыі" ― "ино станом не дарити" Грамата вызначала памеры тых плат, што паступалі ў скарб ваяводы за паасобныя службовыя даручэнькі, якія выконвалі яго слугі ў зьвязку з судовымі справамі. Апроч таго, Грамата забараняла ваяводзе браць "посулы" ,от пригонов городских", але затое ваяводзе ішлі ,от вари гостинца, по полукопе от всякой варик. Былі ў яго розныя прыбыткі і мытнага характару[3]. Супрацоўнікамі ваяводы у справе кіраваньня зямлею былі: гараднічы, харужы, баброўнічы і гарадзкі цівун. Пасада гараднічага была ўтворана ў часы Казімера Ягеленчыка. Спроба Полацкага намесьніка павялічыць компетэнцыю гараднічага, як ужо казалі вышэй, посьпеху ня мела, і там быў пакінуты даўнейшы парадак, як прасіў аб тым Полацак[4]. Другою ўрадаваю асобай быў гарадзкі цівун. Полацкая устаўная Грамата забараняла "воеводиным слугам тиунство держатии"[5]. Апроч таго, цівун ня меў права езьдзіць разам з слугамі ваяводы па Полацкай воласьці. Цівун судзіў людзей гарадзкое воласьці, а таксама людзей Чэрсьвяці, куды было забаронена езьдзіць слугам ваяводы. Ва ўсіх іншых частках Полацкае зямлі, на ўласных гаспадарскіх землях, суд і кіраўніцтва належылі ваяводзе, але ён павінен быў разглядаць усе справы ў горадзе. Полацкая Ўстаўная Грамата вызначала раён уплыву цівунскае ўлады з тае прычыны, што нават некаторыя спаміж мяшчан імкнуліся аддацца пад гарадзкі прысуд. Харужы і баброўнічы, мелі спэцыфічныя абавязкі. Намесьнік-ваявода кіраваў або сам, або цераз сваіх намесьнікаў, або, урэшце, — цераз полацкіх баяр, якія трымалі паасобныя воласьці па гадох[6].

Намесьнік-ваявода, — прадстаўнік улады вялікага князя, — павінен быў стаяць на взрце закову і выконваць усе загады гаспадара. Але жыцьці не заўсёды так было, і паміж ваяводамі і тутэйшым насельніцтвам вынікалі паважныя непаразуменьні. Не дарма Полацкая ўстаўная Грамата так старанна імкнецца абараніць насельніцтва ад магчы-

  1. М. К. Любавский. Областное деление, стар. 254. У пачатку XVІ ставецьця ваяводамі былі: Станіслаў Глебавіч, Войцэх Гаштольд, Ян Глебавіч, Петра, сын Станіслава, Кішка, Петра Корсак.
  2. Акты Зап. России, т. ІІ. № 70.
  3. Полацкая ревизия, стар. 28.
  4. Русск. Историч. Библиот., т. XXVІ, стар. 28-29.
  5. Акты Зап. России, т. ІІ, № 70, стар. 59.
  6. Іbіd., т. І, N 175.