Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і адсутнасьці, пакуль што, выразна выяўленага клясавага падзелу паміж шляхоцтвам і мяшчанствам. Патрэба ў вайсковых кадрах для абароны дзяржавы наагул, а ў тым ліку і Полацкае зямлі, дапамагала замацавально за мяшчанамі права на ўладаньне нярухомаю ўласнасьцю, з абавязкам адбываць вайсковую павіннасьць.

Землі мяшчан, як і шляхты, былі об'ектамі грамадзкага правазвароту. Шмат хто з мяшчан уладаў купленымі землямі, права на ўладаньне якімі зацьвярджала ўлада вялікага князя: з другога боку, частка мяшчанскіх зямель трапляла ў рукі шляхты. Існаваные мяшчанскага зямляўладаньня паказвала па слабое, пакуль што, аддзялельне горату ад воласьці, як адзін з вынікаў ня досыць глыбокага ўплыву Сандлёвага капіталу на гаспадарчае жыцьцё Полацкае зямлі і малую розьніцу паміж заняткамі насельніцтва гораду і валасьцей. Слабым разьвіцьцём гандлёвага капіталу тлумачыцца і адсутнасьць так званара „застаўнога" зямляўладаньня. Паводле попісу 1528 году толькі адзін Зьмітра Корсак меў у заставе ўладаньне пана Чыжа, з зямлі якога ён павінен быў даваць 5 коньнікаў.

Служылыя зямляуласьнікі мелі заселеную і незаселеную зямлю. Уладаньне заселенаю зямлёю давала уласьнікам поўную магчымасьць эксплёатаваць насельніцтва, якое жыло на гэтай зямлі. Сяляне-ж даньнікі, што сядзелі на шляхоцкіх і мяшчанскіх землях, абмяжоўвалі свае адносіны да мясцовага зямляўладаньня толькі выплатаю дані. З цягам часу, у меру разьвіцьця гаспадарчага жыцьця краю, натуральныя надаткі замяніліся грашыма. Іншыя групы насельніцтва адбывалі дань прыватна-зямельнаму ўласьніку, нясучы тыя ці іншыя павіннасьці, у залежнасьці ад стану свае гаспадаркі. Наданьні зямель ад гаспадароў "совсими людьми и слугами, и с конюхи, и совсими землями-пашнями, и с бортными, и с данью", а таксама гаспадарския прысуды, паводле якіх зварочваліся назад пад уладаньне прыватнаму уласьніку так званыя "выломавшиеся подданные", навочна сьведчылі аб паглядзе дзяржаўнае ўлады на адносіны да сваіх ўладароу насельвіцтва, якое жыло на прыватнауласьніцкіх землях. Эксплуатаваньне работніцкае сілы, якая залежыла ад уласьніка, зьяўлялася асноўнай крыніцай для атрыманьня тае зямельнае рэнты, якая давала зямляуласьніку магчымасьць заўсёды быць падрыхтаваным да вайны. Прыватнауласьніцкія сёлы і маёнткі былі раскіданы па розных частках Полацкае зямлі адносна дробнымі кавалкамі, як у гэтым лёгка упэўніцца паводле вестак Полацкае рэвізіі 1552 году. Уладаньні вясковага насельніцтва знаходзіліся ў карыстаньні сямейна-радавое організацыі; звычайна япы празываліся землямі. Кожная такая організацыя была у гаспадарчых адносінах самастойным цэлым, і эксплёатавала сваю ароміну сваёю ўласнаю рабочаю сілаю.

ІІІ.

Насельніцтва Полацкае зямлі, калі мець на ўвазе яго праўнае палажэньне, падзялялася на дзьве групы — на вольных і нявольных. Весткі з Полацкае рэвізіі 1552 году сьведчаць аб тым, што была нявольная чэлядзь як у гаспадарскіх, гэтак і ў прыватнауласьніцкіх дварох, але лік яе быў невялікі. Невялікія памеры самае гаспадаркі не вымагалі вялікага ліку нявольнае чэлядзі. З другога боку, тая работа, якую ў прыватнауласьніцкіх і дзяржаўных гаспадарках выконвала нявольная чэлядзь, у меру ускладненьня гаспадарчага жыцьця, пераходзіла да асобных груп насельніцтва, так званых цяглых людзей.