Гандлёвы капітал ствараў спагадныя ўмовы для мобілізацыі зямельнае ўласнасьці. Зямля стала об’ектам продажы і куплі. Такія ўмовы на куплю значна пашырылі сфэру баярскага зямляўласьніцтва. Баяры куплялі зямлю ў мяшчан, у вясковага насельніцтва і ў іншых. Дзяржаўная ўлада, відаць, лічыла такія здарэньні зусм звычайным зьявішчам. Прынамсі, не сустракалася ніякіх перашкод з боку ўлады вялікага князя, калі зварочваліся да яго з просьбай зацьвердзіць падобныя ўмовы. Звычайна, куплялі заселеную зямлю з усялякай аромінай. Вялікі лік такіх умоў на куплю-продаж сьведчыць аб значным процэсе мобілізацыі зямельнае ўласнасьці[1]. Звычайна той, хто купляў зямлю і прыходзіў да гаспадара з паклоннай, атрымліваў ад яго грамату, паводле якой зямля замацоўвалася за новым уласьнікам на векі-вечныя. Такое самае пацьвярджэньне вымагала і выслуга, калі яна пераходзіла да наступнікаў баяр разам з іншымі землямі[2]. Той, хто трымаў выслугі, таксама зварочваўся да гаспадара з хадайніцтвам аб пацьвярджэньні. Ліст, які выдаваў гаспадар, замацоўваў звычайна, выслугу за тым, хто трымаў зямлю на векі-вечныя[3]. Той, хто трымаў даніны, якія дастаў пры папярэдніх гаспадарох, звычайна ўзьнімаў хадайніцтва аб замацаваньні за ім гэтых данін[4]. Стан зямляўласьнікаў пашыраў праз куплю і праз пацьвярджэньне выслуг і данін памеры свае зямлі. Прыватнае зямляўласьніцтва асабліва пашыралася дзякуючы гаспадарскім наданьням ад гаспадароў. Ужо ў часы Казімера Ягелёнчыка былі нададзены значныя зямельныя і прамысловыя даніны, разам з насельніцтвам, якое жыло на гэтых землях і несла павіннасьці[5].
Пад уплывам гандлёвага капіталу, зямляўласьнікі пачынаюць імкнуцца да зямлі, маючы на мэце пашырыць свае ўладаньні. Дзеля гэтага яны зварочваюцца да гаспадара і просяць аб наданьні ім зямлі. Такіх хадайніцтваў было вельмі многа. Яны сьведчылі аб пэўным настроі зямляўласьніцкае клясы. Звычайна такія землі, — даніны, — аддаваліся на «вечность», «со всеми слугами и со всякими прилегавшими угодьями»[6][7]. Аднак, наданьні гаспадароў не заўсёды мелі характар наданьня на «вечность». Вельмі часта землі аддаваліся ў часовае карыстаньне на тых ці іншых умовах. Уласьнікі атрыманых зямель неаднакроць узьнімалі хадайніцтвы перад гаспадаром, просячы аб пацьвярджэньні. Наданьні ад караля, купля маёнткаў, урэшце, пацьвярджальныя граматы вялікага князя на ўсялякія формы трыманьня зямлі пашыралі прыватнае зямляўладаньне. Асновай прыватнага зямляўладаньня былі землі, якія пераходзілі з роду ў род, вотчыны, правы на якія азначаліся і ў полацкай старасьветчыне, і ў агульна шляхоцкім прывілеі 2 мая 1447 году. Цікаваю асаблівасьцю Полацкае зямлі было мяшчанскае зямляўладаньне; шмат хто спаміж мяшчан меў зямлю па-за межамі гораду і нароўне з шляхтай павінен быў адбываць вайсковую павіннасьць.
Агульны малюнак прыватнага зямляўласьніцтва ў Полацкай зямлі — вельмі выразны паводле попісу ўсяго войска, які складзены на падставе пастановы Віленскага сойму ад 1 мая 1528 году. Соймавая пастанова вызначыла парадак адбываньня вайсковае службы, каб па-