Старонка:Песня пра цара.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Не пужайся мяне, найпрыгожая!
Я не звер які, душагуб лясны,
Я слуга цара, цара грознага,
А завуся я Кірыбеевіч,
Сам я з слаўнай сям’і, з Малюцінай…
Напужалася я горш ранейшага;
Закружылася ўсё ў галаве маёй.
А ён стаў мяне абнімаць-цалаваць,
І цалуючы прыгаварвае:
— Ты скажы, чаго табе зажадаецца,
Мая любая, ненаглядная!
Хочаш золата або жэмчуга?
Хочаш рытай парчы з самацветамі?
Як царыцу я убяру цябе,
Каб людзям усім дадаць зайздрасці
Ты не дай сканаць смерцю грэшнаю
Пакахай мяне, абнімі мяне,
Хоць адзіны раз на развітванне!

«І ён лашчыў мяне, цалаваў мяне;
На шчаках маіх і цяпер гараць,
Жывым полымем разліваюцца
Пацалункі яго акаянныя…
І глядзелі ў браму суседачкі,
Смеючыся, ў наш бок пальцам тыцкалі…

«Як я з рук яго ірванулася
І дамоў стрымгалоў бегчы рушыла,
Засталася ў руках у нахабніка
Мая хустачка, твой даруначак,
І фата мая бухарская.
Зганьбіў ён мяне, ў сорам ўвёў мяне.
Мяне чэсную і бязвінную —
Убяруць мяне людзі плёткамі,
Як у вочы мне ім зірнуць цяпер?

«Ты не дай мяне, жонку верную.
Злым нахабнікам ды на горкі здзек!
На каго-ж, апроч цябе, мець надзею мне?
У каго прасіць абароны мне?
Бо на ўсім-жа свеце я — сіраціначка: