Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і зваліўся побач з ім. Я ляжаў, задыхаўся ад хваляваньня і хрыпеў:

— Кавор… Я знайшоў балён… Кавор!..

Калі я крыху прыйшоў у сябе, то праз шкло заглянуў у сярэдзіну балёну. Усе нашы рэчы былі цэлы. Я зрабіў невялікую натугу, падскочыў, ухапіўся рукою за край уваходнай адтуліны і пралез у яе. Века ляжала там, дзе я паклаў яго, наогул нічога ня было закранута. Я паклаў свае залатыя вагары на мяккі скрутак і крыху падсілкаваўся. Потым я ўспомніў, што трэба сьпяшацца да хусьцінкі, каб падзяліцца маёй радасьцю з Каворам.

Я вылез з балёну і здрыгануўся. Холад моцна даваў сябе адчуваць. Я стаяў у катлавіне і аглядваўся. Я добра прыгледзеўся да мясцовасьці, каб зноў не заблудзіцца, і зрабіў скачок да той скалы, на якую я ўпяршыню скокнуў на месяцы.

Навакол усё мела яркі адбітак блізкай сьмерці. Лісьце завяла, кактусы зморшчыліся і схіліліся ўніз, грыбы ляжалі бясформенай масай. Калючы хмызьняк, узьняты мэтраў на дзесяць, цяпер пабурэў і высах. На верхніх галінах хмызьняку як гранкі вінаграду, вісела насеньне, цынамонавае, зусім сьпелае. Хмызьняк зрабіў сваю справу і цяпер блізкі быў да сьмерці ў мерзлым паветры, — чакаў набліжэньня ночы. Вялізарныя кактусы, узьнятыя перад нашымі вачмі, ужо даўно параскідалі свае споры-зароднікі ва ўсе кірункі.

Я азірнуўся, каб знайсьці месца, адкуль можна было-б падаць знак Кавору. Я ўбачыў скалу, на якую