Перайсці да зместу

Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на краі глыбокага сухога басейну, закіданага дробнымі каменьнямі, сярод якіх віднеліся напалову ссохлыя хмызьнякі. Я паклаў побач з сабою свае залатыя вагары і зусім спакойна пачаў аглядваць безнадзейна аднастайную мясцовасьць. Але нават у становішчы поўнай апатыі я заўважыў, што абкружаючыя мяне каменьні былі сьпярэстаны буйнымі жыламі золата, што залатыя самародкі блішчэлі з-пад сухіх паўзучых расьлін.

Я адчуваў сябе разьбітым фізычна і духоўна. Мае думкі пачалі блытацца, завалакліся туманам, страцілі пэўны кірунак. Я не адчуваў цяжару ў целе, ці стомленасьці, але ўсё-такі пасьля нэрвовага напружаньня надышла рэакцыя.

Ва ўсякім выпадку, я заснуў.

Сон на месяцы, праўда, значна падмацаваў мяне, але затое, калі я прачнуўся, сонца ўжо досыць значна схілілася да небасхілу і сьпякота стала менш адчувальнай. Як відаць, я праспаў досыць доўга. Мяне абудзіў нейкі крык, які пачуўся здалёк. Я ўстаў на ногі і рашыў зараз-жа аднавіць пошукі балёну. Я ускінуў на плечы свае залатыя дубіны і пайшоў.

Сонца стаяла куды ніжэй, чым раней. У паветры адчувалася прохаладзь. Я ўзьняўся на высокую скалу і агледзеўся. Усё навакол было мёртва і ціха. Ня было прыкметна ніякіх сьлядоў ні Кавора, ні селянітаў. Толькі мая хусьцінка бялела здалёк, на калючках.

Я накіраваўся далей. Зрабіўшы вялікі паўкруг, я парашыў зрабіць яшчэ дугу ў іншым кірунку. Між тым,