Я кінуў мімаходзь погляд на мёртвыя целы, якімі была закідана падлога пячоры.
Потым я пабег за Каворам, які клікаў мяне далей.
Перад намі хутка паказаўся шырокі прастор, заліты слабым белым сьвятлом. Потым мы трапілі ў нейкую бакавую галярэю і праз яе вышлі ў вялізарную круглую капальню. Па сьценах гэтай капальні ўгару і ўніз вілася вузкая дарожка, бяз усякіх парэнцаў, дарожка рабіла некалькі абаротаў. Тут усё было вялізарна, тут усё было страшэнна вяліка. Я нават не магу ўявіць сабе гэтых памераў. Мы узьнялі галовы. Высока над намі была відаць круглая адтуліна, у якой на блакітным небе слаба мігцелі зоры. Частка вусьця капальні была ярка асьветлена сонцам. Адтуль на нас лілося земнае сьвятло! Мы абодва міжвольна ўскрыкнулі.
Я мацней сьціснуў ручкі сваіх вагароў і пайшоў угару. Кавор ішоў ззаду. Ён сказаў:
— Гэта той самы калодзеж, з якога яны на нашых вачох ссунулі века!
Мы шпарка ўзьнімаліся. Дарога ішла настолькі крута, што на зямлі мы па ёй напэўна ня ўзыйшлі-б. Усяго нам давялося прайсьці па сьпіралі ня менш чатырох міль. На шляху мы сустрэлі толькі двух се-