Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тым я ўпэўніўся, што ўвесь намост быў пабудаваны з таго самага мэталю, з якога былі зроблены нашы кайданы.

Там-сям ляжалі вялікія, мэтры ў два даўжынёю, мэталёвыя вагары з круглымі ручкамі. Гэтымі вагарамі, якія ў дужых руках маглі зьяўляцца грознай зброяй, селяніты паварачвалі тушы кароў. Пячора досыць добра асьвятлялася трыма жалабамі, па якіх цякла блакітная вадкасьць.

Я схапіў Кавора за руку. Мне пачуўся шолах унізе, пад кратамі, на якіх мы ляжалі. Хутка зьніклі апошнія сумненьні: зьнізу лезьлі селяніты. Я мацней сьціснуў у руках ланцуг і прыгатаваўся да бойкі.

— Паглядзеце на разьнікоў, — сказаў я.

— Яны нічога не заўважылі. Працуюць.

Я намеціўся на дзірку ў кратах. З пад кратаў ужо зусім выразна чулася ціхае шчабятаньне і шолах руху. Я пачаў пільна глядзець уніз, у цемру. Там нічога нельга было ўбачыць і толькі адчуваўся рух. Раптам… я ускочыў на ногі. У кратах нешта бліснула, і я наугадзь ударыў ланцугом. Бліскучы прадмет, які аказаўся востраю пікаю, зьнік, але ўсьлед за ім зьявіўся другі. Я злавіў піку рукою і, ня гледзячы на супраціўленьне ўнізу, ауладаў ёю. У той-жа час у мяне паляцела яшчэ адна піка, але ня трапіла. Пасьля гэтага я павярнуў піку вострым канцом уніз і пачаў шалёна тыкаць ёю, уніз, адкуль пачуўся распачлівы піск, які даводзіў, што мае ўдары трапілі ў мэту. Кавор злавіў яшчэ адну піку, кінутую ў нас праз краты,