Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мясцох мы лезьлі сярод шырока рассунутых сьцен, па вострых скалістых выступах, пакрытых нейкімі крышталямі і сьветлымі паўзучымі расьлінамі. Часамі каля нас чуўся лёгкі шум падаючых кропляў вады ці нават гурчэньне невялікіх раўчакоў. Раз ці два ў мяне з-пад рук выкаўзнуліся сьцюдзёныя жывыя стварэньні, але разгледзець іх я ня мог. Мяркуючы па тым, што я ведаю аб месяцы цяпер, гэта былі атрутныя вужакі, але ў той час мы не зварочвалі на іх ніякай увагі. Урэшце, над нашымі галовамі паказалася слабае блакітнае зьзяньне. Выявілася, што сьвятло лілося праз краты, якія загараджвалі нам шлях.

Калі мы дайшлі да самых крат, я прыціснуўся да іх тварам, каб паглядзець, што за імі хаваецца. Перада мною была невялічкая частка пячоры вялізарных памераў. Асьвятлялася яна, бязумоўна, тым-жа вадкім сьвятлом, аб якім я зазначаў вышэй. З гары праз краты час ад часу падалі цяжкія кроплі вады.

Перш-на-перш мне захацелася бачыць, што робіцца на падлозе гэтай пячоры, але нашы краты знаходзіліся ў паглыбленьні, узвышаныя краі якога перашкаджалі мне бачыць. Ва ўсякім выпадку, там былі жывыя стварэньні, бо мы чулі непарыўны гул, а па скляпеньнях і бліжэйшай да крат сьцяне часта мільгалі цені. Хутка я ўжо адрозьніваў гукі крокаў і шчабятаньне некалькіх селянітаў. Потым Кавор зьвярнуў маю ўвагу на глухія ўдары, якія напаміналі ўдары сякер ці вялікіх нажоў аб нешта мяккае. Чуўся звон ланцугоў, рыпаньне калёс, быццам перасоўваліся