Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

бы-дажджавікі. Між тым, рэў таямнічых жывёл набліжаўся. Ён крыху напамінаў мычаньне нашых цялят, але часам узьнімаўся да рэву буйных земных драпежнікаў, напрыклад, ільвоў. Часам гэтыя гукі рабіліся глухімі, як быццам жывёла адначасова раўла і нешта жавала.

Але вось сярод хмызьнякоў мільгнула цела такой жывёлы. Кавор адважна выпаўз наперад і раптам энэргічным гэстам прымусіў мяне спыніцца.

Проста на нас ляцела нешта стыхійнае, гнуліся і крышыліся хмызьнікі, чуліся глухія ўдары адкінутых убок каменьняў. Мы яшчэ не пасьпелі аглядзецца і ўжыць якія-небудзь меры, як каля нас пачуўся такі гучны і моцны рэў, што бліжэйшыя хмызьнякі закалыхаліся. У прасьвеце, паміж вялікімі кактусамі, перад маімі вачмі мільгнуў бліскучы бок месячнай каровы. Доўгая лінія сьпіны яе паказалася мне ўзьнятай высока ўгару, у самае неба.

Я адразу быў зьдзіўлен вялізарнымі памерамі жывёл. Вышыня яе тулава бяз ног раўнялася, прыблізна, 20 мэтрам, а даўжыня — 50 мэтрам. Бакі яе высока ўзьнімаліся пры дыханьні. Я пасьпеў толькі разгледзець, што жывёла была пакрыта белай поўсьцю, з чорнымі лапінамі каля хрыбта. Яе ногі ў гэты раз мы ня ўбачылі. Але затое зусім блізка каля нас праляцела самая брыдкая морда, якую мне калі-небудзь даводзілася бачыць: на тоўстай, заплылай тлустасьцю шыі, быў пасаджаны чэрап, зусім пазбаўлены лба і цемя, — проста ад патыліцы пачыналася вялізарная пра-