Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

рабіліся гучней. Ужо выразна чуліся нібы моцныя ўдары малатоў па жалезных катлох.

Мы прыляглі на рукі і папаўзьлі. Урэшце, я страціў апошнія сілы і лёг. Кавор зрабіў тое самае.

Гул ня спыняўся. Цяпер ужо ня было ніякага сумненьня ў тым, што ён ішоў з-пад глебы.

Мы агледзелі ўсе кірункі, потым зноў папаўзьлі скрозь гушчар. Памагчымасьці мы апісвалі круг, спадзяючыся, што такім чынам нам, урэшце, пашанцуе знайсьці наш балён. Пры асабліва гучных і рэзкіх гуках мы часам спыняліся і прыслухоўваліся.

Часамі глеба пад намі ўздрыгвала і да асобных удараў далучаўся звон кайданаў і правільны гул працуючых машын.

Але вось шум яшчэ больш узмацніўся. Выразна заляскалі малаты па жалезе, зазьвінелі кайданы, загулі машыны, і сярод гэтага дзікунскага хаосу гукаў мы пачулі… гучны рэў нейкіх вялікіх жывёл.

XI
Статак кароў на месяцы

Мы чулі рэў і крыкі нейкіх невядомых стварэньняў, схаваных ад нас гушчарамі і скаламі. Мы паўзьлі сярод каменьняў, паміж страшыдламі-грыбамі, якія пры першым дотыку покаліся, быццам мыльныя пухіры, і выпушчалі клейкую вадкасьць. Мы паўзьлі праз пласты нейкіх кулек, падобных на земныя гры-