Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

І вось, у той час, калі мы прыкладвалі ўсе сілы, каб як-небудзь выблытацца з свайго трагічнага становішча, наш слых злавіў нейкі гул. Мы прыслухаліся.

Бум… бум… бум…

Гукі чуліся ў нас пад нагамі, у сярэдзіне месяца! Мабыць, гукі ішлі са значнай глыбіні і зьмякчаліся тоўстым пластам глебавай масы. Удары паўтараліся з такой рэгулярнасьцю, быццам у глыбіні месяца быў вялізарны гадзіньнік.

Бум… бум… бум…

— Што гэта?

— Лічыце ўдары…

Але Каворт спазьніўся з сваёй парадаю, бо гукі раптам спыніліся. Надыйшоўшая пасьля іх глыбокая цішыня дзейнічала на нэрвы ня менш узрушаюча.

Кавор загаварыў шэптам:

— Мы павінны трымацца разам. Трэба зьвярнуцца да балёну… чаго-б гэта не каштавала. Гэта вельмі незразумела і, магчыма, небясьпечна…

Раптам цішыня парушылася патокам гулу, звону і іншых мэталёвых гукаў. Здавалася, быццам каля нас адчыняюць вялізарныя жалезныя вароты.

— Я нічога не разумею! — шапнуў мне Кавор на вуха. — Нейкая засада… Нам пагражае небясьпека… Трэба схавацца…

Я моўчкі кіўнуў галавою. Мы асьцярожна пасунуліся ўперад і пачалі пралязаць скрозь гушчар. Гукі