Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
І
Містэр Бэдфорд знаёміцца з містэрам Каворам з Лімна

Для чалавека, які шукае адзіноцтва, цяжка знайсьці лепшае месца, чым Лімн.

Гэта іменна і пабудзіла мяне абраць яго сваім месцазнаходжаньнем. У той час я надумаўся напісаць драму і шукаў адзіноцтва. Я наняў невялічкі домік і падпісаў контракт на тры гады.

Акно, каля якога я працаваў, выходзіла на ўзмор’е, прычым самае мора было схавана ад мяне за нявысокім скалістым хрыбтом, які цягнуўся на захад і злучаўся з Гэстынгскімі ўзгоркамі. З гэтага акна я і ўбачыў упяршыню Кавора.

Гэта быў чалавек невялікага росту, досыць поўны, але разам з тым, на вельмі тонкіх нагах. Усе рухі яго былі парыўчатымі, мелі нейкі асаблівы ліхаманкавы водцень. Апрануты ён быў у кароткія нагавіцы, якія звычайна носяць вэлёсыпэдысты, у доўгія панчохі, доўгі сурдут і круглую крокетную шапачку. Ён шырока размахваў рукамі, адкідваў назад галаву, гудзеў і шумеў. Ён гудзеў як спіраль Румкорфа ў часе пра-