Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ша паветра, прычым пачуўся нейкі сьвіст, быццам кіпела вада ў катле. Увачавідкі ціск унутры балёну быў значна большым, чым звонку, але якая была розьніца гэтых ціскаў, мы не маглі даведацца, бо ў нас ня было вонкавага баромэтру. Кавор запатрабаваў, каб я спыніўся.

Я сядзеў, моцна трымаючы рукамі шрубу века, прыгатаваны ў кожны момант шчыльна зачыніць адтуліну. Кавор стаяў каля цыліндру з тленам, прыгатаваны ў выпадку неабходнасьці аднавіць унутры балёну ранейшы ціск паветра. Рэзкі сьвіст у клапане ня спыняўся.

У мяне ў вушшу пачаўся характарны шум, падобны на ўдар нечага цьвёрдага ў барабанную абалонку. Разам з тым, па меры разрэжваньня паветру, усе гукі паступова рабіліся слабей і слабей.

Я бачыў, як над шкляным векам зьявілася невялічкая хмара пары ад вільгаці, якая вырвалася з балёну разам з шчыльным паветрам у разрэджаны прастор. Хутка маё дыханьне зрабілася кароткім і перарыўным, яно заставалася такім увесь час, покуль мне даводзілася дыхаць месячнай атмосфэрай. У вушах, нагах і патыліцы я адчуваў нешта асабліва няпрыемнае, што, аднак, хутка прайшло.

Потым у мяне закружылася галава і зьявілася адзнака млосьці. Я шпарка павярнуў шрубу века на паўабароту назад і сказаў Кавору, што лепш нам ня ісьці на пэўную небясьпеку. Але цяпер ён быў вельмі рашучым і загаварыў голасам, які паказаўся мне глу-