Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

могуць разьвівацца расьліны, то абавязкова на месяцы павінна быць паветра, хаця-б і рэдкае. А калі ёсьць паветра, то і мы можам вольна рухацца і дыхаць.

— Але… магчыма, гэта ўсё-такі не паветра. Магчыма, гэта азот… ці вуглякіслата? — сказаў я.

— Зараз убачым!

З гэтымі словамі Кавор дастаў кавалак паперы, запаліў яго і шпарка выкінуў праз наш скаладаны клапан.

Хутка ўся папера абярнулася у попел. Цяпер ужо не заставалася ніякага сумненьня: на месяцы ёсьць паветра, ва ўсякім выпадке ёсьць тлен, і калі толькі ён ня вельмі рэдкі, дык ён можа падтрымліваць наша дыханьне. Мы можам, урэшце, выйсьці з нашага балёну і рухацца на волі!

Я шпарка рушыўся да вялікай адтуліны і пачаў адшрубоўваць яе века, але Кавор прытрымаў мяне за руку. Ён сказаў, што хоць звонку і ёсьць паветра, у склад якога ўваходзіць тлен, але ён можа аказацца настолькі рэдкім, што пашкодзіць нам. Ён напомніў мне пра «горную» хваробу і пра гарлавыя крывападцёкі, якія часта даводзіцца пераносіць лётнікам пры вельмі высокім узьняцьці. Ён настоіў на тым, каб я выпіў нейкага агіднага зельля, якое ён тут-жа прыгатаваў. Пасьля гэтага ён дазволіў мне адшрубаваць века.

Хутка шклянае века было настолькі адшрубована, што па шрубовых нарэзах пачало выходзіць вон на-