Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

дзень браць у рукі кульку градусьніка, дык вы сабе можаце ўявіць, як у такім выпадку паўзе ўгару слупік жывага срэбра? Толькі з гэтым рухам жывога срэбра можна параўнаць рост месячных расьлін.

Праз некалькі хвілін з першых пупышак узьняліся сьцябліны, на якіх нават пасьпелі разгарнуцца другія лісткі, і ўся глеба, якая зусім нядаўна зьзяла цёмнай пусткай, цяпер была пакрыта густой аліўкавай зелянінай.

Я абярнуўся, каб глянуць у другі бок, і сустрэў такі самы чароўны малюнак. Там таксама зелянеў гушчар сьцяблоў і лісьця, а над ім, рэзка адлюстроўваючыся на сьветлым блакіце неба, узьнімалася сьцяна нейкіх высокіх расьлін, якія крыху напаміналі афрыканскія кактусы і ўвачавідкі разбухалі, быццам жэлятына ў вадзе.

Я паглядзеў на захад і таксама ўбачыў зялёны гушчар. Але тут лісьце адрозьнівалася сакавітымі аранжавымі тонамі. Абрысы расьлін зьмяняліся проста перад вачмі. Ва ўсе бакі раскінуліся каранастыя тоўстыя галіны, і хутка небасхіл схаваўся за градой расьлін, падобных на каралы, вышынёю ня менш 4 футаў.

ІX
Пачатак выведак на месяцы

Урэшце, мы досыць наглядзеліся. У нас абодвых адначасова мільгнула аднолькавая думка: калі тут