Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

усё гэта зусім непраўдзіва! Там-сям відаць глеба, дзіўная глеба!

Потым ён памог мне сесьці, і я ўбачыў усё сваімі вачыма.

VIII
Раніца на месяцы

Ранейшых рэзкіх чорных і ярка-белых тонаў ужо ня было. Сонечныя праменьні разьлівалі бруштыновую афарбоўку. На кручах ляжалі пурпуровыя цені.

Цяпер ня было ніякага сумненьня ў тым, што нас абкружае паветра. Абрысы прадметаў былі выразныя і рэзкія. Там-сям яшчэ былі відаць белыя камлыгі сьнегу, які не пасьпеў растаць, аднак ранейшы малюнак палярнага мёртвага спакою зьнік. Усюды віднеліся цынамонавыя плошчы глебы, залітыя сонечным сьвятлом. Там-сям нават зьявіліся лужынкі вады, да якіх цягнуліся раўчакі ад распушчанага сьнегу.

Агледзеўшыся, я заўважыў на глебе сярод асобных каменьняў і сьнегавых плямаў нейкія галіны. Гэтае адкрыцьцё дало штуршок новай нізцы думак. Галіны! На месяцы, дзе, як кажуць, няма жыцьця! Значыць, гэта думка памылковая, бо, прынамсі, сьляды расьліннага жыцьця ёсьць.

Тут мая ўвага раптам была прыцягнута новым зьявішчам. Пад галінамі дробнымі іголкамі, якімі была засыпана глеба каля нашага балёну, я заўважыў нейкія дробненькія, круглыя цельцы, якія з першага по-