Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

праз паўгадзіны, — сказаў Кавор, — а да таго часу нам прыдзецца пацярпець!

Паміж тым, лёгкі налёт пушыстага шэраню на шкле абярнуўся ў тоўсты ледзяны ўзор.

— Ці не дастанеце вы рукою вагар электрычнай печкі? — запытаў Кавор. — Павярнеце яго, інакш мы замерзьнем да ўсходу сонца.

Я павярнуў вагар і запытаў:

— Што-ж мы будзем рабіць далей?

— Чакаць, — сказаў Кавор.

— Чакаць?

— Вядома. Перш-на-перш нам трэба абагрэць паветра ўнутры балёну. Тады растане лёд на шкле. Потым... мы пачакаем усходу сонца, а там вырашым, што рабіць далей. Да рэчы, вы не адчуваеце голаду?

— Так, — адказаў я, сеў на вузел і пачаў першы раз палуднаваць на месяцы.

Пакрыху шкло балёну пачало рабіцца празрыстым. Туман, які схаваў ад нас дзівы месячнага сьвету, паступова зьнікаў, і мы прагна нахіліліся да шкла.


VІІ
Усход сонца на месяцы

Тое, што мы ўбачылі, абяцала для нас мала добрага. Наш балён ляжаў на зусім круглым дне вялікага, досыць глыбокага кратэру. З усіх бакоў узьнімаліся