Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

цягальнай сілай сонца, як тормазам, затрымліваючы шпаркае паданьне.

Раптам Кавор крыкнуў мне:

— Хутчэй загортвайцеся ў коўдру!

Я схапіў коўдру і загарнуў ёю сваю галаву і грудзі.

Пачуўся трэск. Мы з Каворам стыкнуліся і потым разьляцеліся ў розныя бакі. Кавор павярнуў адзін з вагароў, пастаноўленых на разьмеркавальнай дошцы ўнутры балёну. Адразу адчыніліся ўсе вокны, і мы апынуліся ў адным шкляным балёне, а сам балён у гэты момант нястрымна каціўся ўніз з нейкай гары. Звонку па шкле білі хвалі невядомай белай матэрыі падобнай на сьнег. Унутры балёну мы з Каворам леталі адзін праз аднаго, — цераз нас і паміж намі насіліся нашы рэчы, — словам, адбывалася нешта, падобнае на канец сьвету…

Але вось яшчэ адзін штуршок, самы моцны, і балён спыніўся. Я ляжаў пад пакункам, у які былі зьвязаны нашы рэчы, і цярпліва чакаў далейшых падзей. Я чуў, як недалёка пыхаў і адсапваўся Кавор.

Мы абодва былі жывымі, а наш балён, як выявілася потым, ляжаў на дне вялікага кратэра, у які ён скаціўся пры паданьні. Я ледзь узьняўся на ногі і сказаў:

— Цяпер трэба будзе глянуць на месячны ландшафт. Аднак, Кавор, тут надзіва цёмна. Чаму гэта?

Шкло знутры пакрылася пластам шэраню, і я пачаў праціраць яго коўдраю.

— Сонца павінна хутка ўзыйсьці, ня больш чым