Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
Прылёт на месяц

Я памятую, як Кавор неяк адразу адчыніў шэсьць акон, праз якія ў наш балён хлынуў струмень яркага сьвятла. Цяпер увесь бачны прастор займаў асьветлены серп месяца. Мяжа гэтага бліскучага сярпа з ценем паходзіла на камяністы бераг, на якім было шмат западзін і заток.

Мы несьліся над гэтым хаосам на адлегласьці ня больш, як за 100 міль; мы бачылі як пад жыватворчымі праменьнямі сонца на месяцы ўзьнімаўся шэры туман, за які паступова хаваліся абрысы ландшафту. Мы бачылі, як ад горных хрыбцін адламваліся вялізарныя сіняватыя камлыгі (напэўна, замерзлае на працягу начы паветра), як яны таялі і, урэшце, зусім зьнікалі.

Аднак, у нас не заставалася часу для нагляданьня, бо надыходзіў самы небясьпечны момант нашага падарожжа. Нам трэ’, было паступова набліжацца да месяца, вакол якога мы цяпер несьліся накшталт спадарожніка, мы павінны былі сьцішыць рух балёну і спусьціцца на паверхню.

Кавор цалкам захапіўся неабходнай падрыхтоўкай. Ён адчыняў і зачыняў розныя шторы, рабіў вылічэньні і што мінуту даставаў свой хрономэтр.

На некаторы час ён зачыніў усе шторы, і мы несьліся сярод абсолютнай цемры. Потым ён намацаў