Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

стаяў, на трэцяй чвэрці, то мы прыблізна рухаемся ў кірунку да месяца. Я зараз адчыню адну штору...

Пачулася знаёмае лясканне, і ўсьлед за гэтым адчынілася акно ў знадворнай абалонцы балёну. За акном была такая самая глыбокая імгла, як і ў сярэдзіне, і толькі безьліч сьветлых кропак-зорачак адцяняла адтуліну. Той, хто бачыў зорнае неба толькі з зямлі, ня можа сабе ўявіць, які выгляд яно мае за мяжою земнае атмосфэры, якая пры ўсёй сваёй празрыстасьці, усё-ж такі адыграе ролю лёгкага туманнага накрыцьця. З зямлі мы бачым толькі тыя зоркі, праменьні якіх, дзякуючы сваёй яркасьці, могуць перамагчы шчыльны пласт атмосфэры. Цяпер-жа я атрымаў сапраўднае разуменьне аб вялікасьці зорнага неба!

Зноў ляснуў выключальнік. Маленькае акно зачынілася, пасьля адчынілася другое і таксама зачынілася; але, калі потым адчынілася трэцяе, дык я міжвольна заплюшчыў вочы перад той хваляй яркага месячнага сьвятла, якое раптам уварвалася ў наш балён.

Кавор адчыніў адразу чатыры шторы, каб даць месячнаму прыцяжэньню магчымасьць дзейнічаць на ўсю сярэдзіну балёну. Я заўважыў, што я ўжо ня плаваю вольна ў паветры, але што мае ногі абапіраюцца аб шкло ў кірунку да месяца. Усе скрынкі, клумкі і г. д., таксама паступова папаўзьлі па шкле і спыніліся толькі тады, калі паляглі над адчыненымі вокнамі, дзякуючы чаму ў балёне зрабілася значна