Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

лася па-за балёнам. Дзейнічала толькі сіла прыцяжэньня прадметаў унутры балёну. З гэтае прычыны ўсё, што ня было прымацавана да сьценак, паступова, у выніку нязначнасьці масы, паўзло да цэнтру цяжэньня нашага невялікага сьвету, а ў сувязі з тым, што я быў значна цяжэйшы за Кавора, гэты цэнтр разьмеркаваўся крыху бліжэй да мяне, чым да яго.

— Нам трэба абапёрціся адзін аб аднаго плячыма, — сказаў Кавор. — Тады будзе лягчэй перасоўвацца.

Мы так-сяк абярнуліся і злучылі нашы сьпіны. Сапраўды, зрабілася лягчэй. Наогул, калі мінулі першыя хвалі сполаху, я пачаў адчуваць сябе добра. Я адпачываў. Я адчуваў, што ад мяне адляцела ўсё земнае, што я цалкам, бязумоўна, незалежны ў гэтым дзівосным маленькім сьвеце. Гэта быў пачатак не вандраваньня, а чароўнага сну!..


V
На шляху да месяца

Кавор загасіў лямпачку, бо ў нас быў ня надта вялікі запас электрычнае энэргіі. Колькі часу мы заставаліся ў поўнай цемры, я ня ведаю; урэшце, я спытаў Кавора, куды мы, на яго думку, цяпер накіроўваемся?

— Цяпер мы ляцімо па простай лініі ад зямлі, — адказаў ён, — а раз месяц пры нашым адпраўленьні