Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Але чаму-ж, я не разумею!

— Зразумееце потым.

Гэтыя словы Кавор сказаў такім нецярплівым тонам, што я палічыў за лепшае маўчаць. Я неяк адразу зразумеў, якое вялікае глупства я зрабіў, калі лез у гэты недарэчны балён. Раптам у мяне мільгнула думка, што яшчэ ня позна адмовіцца ад гэтага вар’яцкага кроку, што яшчэ можна вярнуцца.

Я думаў. У гэты час я пачуў лёгкі стук, быццам у суседнім пакоі адчынілі бутэльку шампанскага, а затым — слабы працяглы сьвіст. Некалькі імгненьняў я адчуваў нейкае жудаснае напружаньне, мне здавалася, быццам мае ногі з вялікаю сілаю цягнуць мяне ўніз. Гэтае адчуваньне зьнікла вельмі хутка, але яно навяло мяне на думку дзейнічаць рашуча. Я зразумеў, што пачынаецца рэакцыя і што часу траціць нельга. Я сказаў:

— Кавор! Я зараз вылезу адсюль.

— Не, вы зараз адсюль ня вылезеце! — пачуў я спакойны, але сур’ёзны адказ.

— Ня вылезу? Уга? Гэта мы пабачым!

— Цяпер позна спрачацца, — сказаў Кавор. — Вы чулі нядаўна лёгкі стук і сьвіст, у той момант мы адляцелі з зямлі. Цяпер мы ляцімо ў сусьветным прасторы з хуткасьцю, якую бадай ці можна вызначыць.

— Я...

Больш я нічога не сказаў. Некаторы час я быў настолькі зьбіты з панталыку, што наогул нічога не