Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
ІV
У балёне

— Лезьце, уперад! — нецярпліва выклікнуў Кавор, калі я сядзеў на краі адтуліны і нерашуча глядзеў у чорную сярэдзіну балёну.

Я апусьціў ногі ў сярэдзіну балёну, каўзнуўся па гладкім шкле і апынуўся ў цемры. Я пачаў прымаць ад Кавора тыя рэчы, якія мы парашылі ўзяць з сабой, і раскладваць іх у балёне. Там было вельмі цёпла. Потым, калі мы мелі час агледзецца, тэрмомэтр паказваў 21°. А з тае прычыны, што цяплыня не магла выйсьці з балёну, мы былі апрануты лёгка. Але ўсё-ж такі мы «на ўсякі выпадак» захапілі з сабою цёплую вопратку і некалькі зімовых коўдраў. Хутка мы перацягнулі на наш балён усё, што было прыгатавана. Кавор агледзеў усе куткі лябораторыі, каб не забыцца чаго-небудзь, і, урэшце, таксама ўлез у балён.

Мы з Каворам добра прымацавалі і завінцілі века ўваходнай адтуліны, потым ён націснуў адну кнопку, каб зачыніць адтуліну звонку шторай. Апошні струмень сьвятла зьнік, і мы апынуліся ў непранікальнай цемры.

Я пачынаў адчуваць жаданьне сесьці на крэсла і запытаў Кавора:

— Чаму вы ня ўзялі з сабой крэслаў?

— Затым, што яны нам не патрэбны.