Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Так, ведаю.

— Дык вось. Калі яго тэмпэратура дайшла да 12 градусаў, усё, што было над ім, г. зн. столь, дах і нават паветра, адразу страціла ўсякую вагу. Вам, канечна, вядома, што паветра мае пэўную вагу, што яно на земнай паверхні аказвае ціск, роўны прыблізна пятнаццаці фунтам на квадратную цалю ці аднаму кілёграму на квадратны сантымэтр.

— Так, ведаю.

— Я яшчэ раз кажу, што над каворытам паветра страціла сваю вагу, іншымі словамі, ціск яго спыніўся, і вось паветра, якое абкружала гэты слуп, паветра без вагі, аказала на яго з усіх бакоў ціск, роўны пятнаццаці фунтам на квадратовую цалю ці кілёграму на квадратовы сантымэтр. Слуп паветра над каворытам, быў з вялікай сілай узьняты ўверх, а паветра, якое рынулася замяніць пусты прастор над каворытам, у сваю чаргу, страціла вагу, пасьледавала за ранейшым слупом, прабіла столь, пацягнула з сабою дах... Разумееце, там стварылася нешта накшталт паветранага фонтану, быццам комін у паветры. І калі-б гэта магутная цяга не панесла ў паветра майго каворыту, атрымаўся-б непарыўны вялізарны паветраны фонтан...

— Які адкінуў-бы ад зямлі ў сусьветны прастор усё паветра!

— Ну, ня ў сусьветны прастор, а толькі на сотні тысяч кілёмэтраў. Потым, магчыма, частка паветра