Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
II
Як упяршыню быў атрыман каворыт

14 кастрычніка 1899 году гэтая матэрыя была атрымана.

Зрэшта, гэтага моманту нам давялося-б чакаць яшчэ доўга, каб не дапамог адзін выпадак. Кавор сплавіў цэлую масу розных мэталяў і хацеў пакінуць гэтую мешаніну ў супакоі на тыдзень. Па яго вылічэньнях апошняя рэакцыя павінна была адбыцца ў той момант, калі мешаніна ахалодзіцца да 12 градусаў. Але здарылася так, што памоцнікі Кавора заспрачаліся паміж сабою аб тым, хто з іх абавязан падтрымліваць агонь у вытапной печы. Паміж тым, сам Кавор, упэўнены ў дакладнасьці сваіх вылічэньняў, вырашаў новую задачу: вышукваў лётны апарат пры дапамозе каворыту, прычым ён зусім не сачыў за сваімі памоцнікамі. І вось рэакцыя ў сплаве надышла зусім нечакана ў той час, калі ён ішоў да мяне цераз лог.

Я памятую ўсе падрабязнасьці гэтага здарэньня. Я пачуў звычайнае гудзеньне і вышаў на балькон. Невялічкая фігурка Кавора рэзка вызначалася на небасхіле, а з-за дрэў узьнімаліся высокія коміны яго дому.

Раптам пачуўся страшэнны грукат.

Высокія коміны ўзьняліся ў паветра, рассыпаліся на ляту ў дробныя цагліны, — за імі паляцеў дах