Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

маду толькі такіх-жа спэцыялістых. «Матэматычная» частка мозгу павялічваецца ў памеры і выцягвае ўсе сокі цела. Члены матэматыка зьменшваюцца, — зьменшваюцца сэрца і страўныя органы, зьменшваецца, амаль што зьнікае пад павялічаным чэрапам твар. Голас матэматыка прыстасоўваецца выключна да вымауленьня формул, сам ён глухі да ўсяго, апрача матэматычных задач. Ён страчвае здольнасьць сьмяяцца апрача выпадкаў, калі ён разьвязвае новую задачу: хвалююць яго толькі вылічэньні. Так ён дасягае вызначанай мэты.

Ці, напрыклад, селяніт, вызначаны зрабіцца пастухом месячных кароў. З самага юнацтва яго прывучаюць мысьліць і жыць падобна карове; для забавы яму расказваюць казкі пра кароў, — ён гуляе, даганяючы месячных кароў ці даглядаючы іх. Імкнуцца зрабіць яго рухавым і дужым, вочы яго прывучаюць да вуглаватых ліній, якія складаюць «прыгожасьць» месячнай каровы. Урэшце, яго ня цікавіць унутраная частка месяца. На ўсіх селянітаў, якія ня маюць такога-ж вопыту ў доглядзе за каровамі, ён глядзіць спакойна, насьмешліва і нават варожа. Думае ён толькі пра пашу месячных кароў, гаворыць на асобым жаргоне пастухоў. Ён любіць сваю працу і знаходзіць шчасьце ў выкананьні сваіх абавязкаў. Такі парадак захоўваецца ў селянітаў усюды. Кожны зьяўляецца зусім асобнай адзінкай у сусьветным організьме.

Тыя стварэньні з вялікімі галовамі, якія выконваюць інтэлегентную работу, зьяўляюцца ў гэтай