Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

я знайшоў тут нячувана багатыя колекцыі надзвычайна каштоўных і дасьціпных прыбораў. Да гэтага часу ніхто не перашкаджаў мне ў маіх занятках, хоць я і растлумачыў Фі-у, што перагаварваюся з зямлёю.

— Вы гаворыце іншай? — запытаў ён неяк, гледзячы на маю работу.

— З іншымі, — паправіў я яго.

Ён паўтарыў:

— З іншымі, — і дадаў: — людзьмі.

Пасьля гэтага я вольна тэлеграфаваў».

«На месяцы, — паведамляў Кавор, кожны грамадзянін займае пэўнае месца. Для гэтага месца ён народжан, і шляхам выхаваньня, прыстасаваньня хірургічнага ўмешваньня ён, урэшце, да таго падыходзіць да свайго месца, што для якіх-небудзь іншых функцый у яго не застаецца ні думак, ні органаў. Яны яму і непатрэбны», сказаў Фі-у.

Калі, напрыклад, селяніт павінен быць матэматыкам, усе яго настаўнікі і выхаваўцы імкнуцца іменна да гэтай мэты. Яны яшчэ ў зародку выдаляюць усе яго іншыя здольнасьці і, умела карыстаючыся псыхолёгіяй, падахвочваюць яго нахільнасьць да матэматыкі. Яго мозг расьце ці, прынамсі, расьце тая частка мозгу, якая неабходна для матэматыкі, астатняя мазгавая матэрыя разьвіваецца настолькі, наколькі патрэбна для харчаваньня спэцыяльнай яго часткі. Урэшце, апрача адпачынку і харчу, матэматык увесь аддаецца разьвіцьцю сваёй здольнасьці; ён цікавіцца толькі скарыстаньнем сваёй здольнасьці, пазнае гра-