Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

спэцыяльнасьць, як відаць, была разгадваць складаныя аналёгіі. Ён быў вельмі бязуважлівы. Пры ўваходзе ён спатыкнуўся аб лаўку, а для таго, каб давесьці да яго сьвядомасьці цяжкасьці, з якімі нам даводзілася змагацца, трэба было пакласьці шмат патуг — крычаць, пхаць яго і г. д. Але калі ён прызвычаіўся, астрыня яго розуму была зьдзіўляючай. Як толькі трэба было вырашыць тое, што выходзіла за межы разуменьня Фі-у, абарачваліся да гэтага стварэньня, і яно паведамляла свае вывады заўсёды Цзі-пуфу, які іх запамінаў. Цьзі-пуф зьяўляўся як-бы складам фактаў.

Урэшце, я пачаў гутарыць з месячнымі казяўкамі. Вось словы, якімі Фі-у растлумачваў становішча, якое займае сярод селянітаў мастак:

— Есьці — мала. Піць — мала. Маляваць — шмат. Любіць маляваць. Больш нічога. Зьневажаць, хто не маляваць. Злаваць, хто маляваць лепш. Ён усё — маляваць.

Потым, паказваючы на Цзі-пуфа, ён рэкомэндаваў яго:

— Ён любіць памятаваць. Ён думаць — не. Маляваць — не. Працаваць — не. Толькі памятаваць. Усё памятаваць.

«У селянітаў паступова зьнікаюць апошнія сьляды сполаху і недаверлівасьці, якія зьявіліся ў іх пры першай сутычцы з намі. Цяпер я магу хадзіць усюды. Такім чынам, я дайшоў і да цікавага апарату, пры дапамозе якога я магу сыгналізаваць на зямлю. Наогул,